Знайсці
22.02.2024 / 09:489РусŁacБел

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

Прапагандыст Рыгор Азаронак адрэагаваў на навіну ў расійскім канале BRIEF, які напісаў, што «ў Беларусі затрыманая вядомая прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава», якую абвінавачваюць у парушэнні правядзення масавых мерапрыемстваў. Па словах Азаронка, «патрыятычныя каналы не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію», але яна не спынілася, бо «выконвала задачу заходніх куратараў па ўнясенні разладу ў беларуска-расійскія адносіны».

 

«Не «прарасійская актывістка», а правакатарка і дрэнь, якая сваімі абвінавачваннямі ў адрас беларускай дзяржавы выконвала задачу заходніх куратараў па ўнясенні разладу ў беларуска-расійскія адносіны», — напісаў Азаронак.

Як сцвярджае прапагандыст, Мірсалімава мае прамую сувязь з «Суздальцавым з ВШЭ, выхавальнікам даволі вядомага Дзмітрыя Балкунца, які цяпер сядзіць у Варшаве, сярод самых кончаных русафобаў».

А канал BRIEF, які, як лічыць Азаронак, абараняе Мірсалімаву ў Маскве, — «адрыжка лібероіднай памыйніцы» «Эхо Москвы». «Больш гідкую і больш русафобскую клааку складана знайсці», — выводзіць сувязі Мірсалімавай з расійскімі лібераламі Азаронак. 

Прапагандыст даводзіць, што і ў Расіі змагаюцца з няправільнымі Z-патрыётамі — «персанажамі тыпу Гіркіна, Кагарліцкага і іншых», бо «краіна вядзе баявыя дзеянні». «Мы — прыфрантавая дзяржава, якая ўступае ў доўгачасовы электаральны цыкл», — тлумачыць важнасць барацьбы Азаронак. 

Да кучы ён піша, што «такія вось «прарасійскія» заўсёды вельмі добра знаходзяць паразуменне з так званымі нацыяналістамі». 

«Адны пачынаюць на роўным месцы абражаць беларускую мову, іншыя пачынаюць у адказ лямантаваць і патрабаваць перакласці на беларускую ўсё на свеце. На справе — адна каманда. Разбуральнікі дзяржавы», — піша ён.

Азаронак сказаў, што Мірсалімаву прасілі «спыніць беларусафобію», але тая не зразумела:

«Патрыятычныя каналы не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію. У адказ дупа вырыгвалася тыднямі гаўнаструменем».

Паводле яго, Z-актывістка Мірсалімава — прадукт «мяккай сілы» Захада. Але «беларускія праваахоўнікі гэтую гульню ламалі, ламаюць і будуць ламаць», а «правакатары будуць не весці каналы, а будаваць іх».

Чытайце таксама:

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

У Віцебску судзяць прарасійскую сталіністку Мірсалімаву

«Аншлага на канцэрце да Дня Расіі не было. Падтрымка Расіі беларусамі ніякая» — Мірсалімава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
68
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
1
Аналітык/адказаць/
22.02.2024
Канфлікты між рашыстамі і лукашыстамі - патэнцыйна самыя плённыя і разбуральныя для ўлады лукашэнкі.

Бо пасля 2020 і асабліва пасля 2022 ён ня мае магчымасці манеўраваць між расеяй і захадам, атрымлівая грошы і падтрымку з абедзьвух бакоў і ў выніку ўзмацняючы свае становішча. Ён ня можа заняць ролю найвышэйшага арбітра між лукашыстамі і рашыстамі і гэтым выкарыстаць тактыку "падзяляй і ўладай". За 30 год асабістай улады лукашэнка выдатна асвоіў гэтую тактыку, правакуя спрэчкі між уласнымі сілавікамі і вышэйшымі вертыкальшчыкамі за месца ў карыта кшталту перманентнай спрэчкі між КДБ і МУС альбо спрэчак між кіраўніцтвам абласцей і сваімі прадстаўнікамі ў гэтых абласцях.

І раптам высвятляецца, што ўзнік канфлікт, які б'е ў самае ядро лукашэнкаўскай улады - супярэчнасць між прагнай неабмежаванай асабістай улады лукашэнкі над беларусамі і неабходнасць цалкам класціся пад крэмль як базавую крыніцу яе фінансавання і галоўны сродак абароны лукашэнкі ад уласнага народа пасля 2020. І што лукашэнка нічога ня можа зрабіць, каб залагодзіць гэты канфлікт. Таму карпянкоў і бегае з шэўронамі вагнера, а рускамірцы вывешваюць расейскі і лукашэнкаўскі сцягі на Жлобіншчыне, хоць ўсім і зразумела, што лукашэнкаўскі сцяг у тых інсталяцыях сутнасна цалкам лішні.
22.02.2024
Галоўнае, абараніць гэтае бязвіннае дзяўчо ад злога Пазняка. Мала ці што яна раней там казала. Бачыце, як рэжым здзекуецца з маладухі. Трэба быць салідарнымі, не глядзець на яе папярэднія заявы. У еднасці наша сіла. 
(Сарказм)
1
Абменны фонд/адказаць/
22.02.2024
Лол, твая іронія не да месца, прычым тут Пазняк, троль лукашысцкі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031