Знайсці
19.02.2024 / 22:393РусŁacБел

«Вельмі адпавядае духу часу». У Жодзіне да вясновага конкурсу для дзяўчат выпусцілі арыенціроўкі ў міліцэйскім стылі

6 сакавіка ў Жодзіне ў Палацы культуры БелАЗа пройдзе традыцыйны конкурс, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Але замест звычайнай афішы конкурсу на старонцы ўстановы культуры з'явілася арыенціроўка ў стылі сілавікоў, заўважыла Ex-press.by.

Анонс конкурсу «Завадчанка-2024» у Жодзіне

«Адшукваюцца дзяўчаты — самыя актыўна-крэатыўныя работніцы ААТ «БелАЗ» ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў для ўдзелу ў карпаратыўным шоу-конкурсе «Завадчанка-2024». Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне шуканых, просьба паведаміць па тэлефоне. Тых, хто знойдзе, чакае ўзнагароджанне ад ДК «БелАЗ», — напісалі арганізатары конкурсу.

Адзін з карыстальнікаў сеціва пракаментаваў гэта так:

«Дызайн і канцэпцыя вельмі спадабаліся, вельмі адпавядаюць духу часу. Нумары на бірках, шкала росту за спіной. Спадзяюся, што за аўтарам (аўтарамі) не прыйдуць з роспытамі пра тое, што яны мелі на ўвазе.

Праўда, не зусім зразумела, як гэта расцаніць — ці то здзекуюцца, ці то сапраўды нагадваюць пра палітвязняў. Мастацтва — люстэрка эпохі.

Завадчанкі знойдзеныя і абясшкоджаныя, цяпер, верагодна, яны будуць узятыя пад варту ідэолагаў. Спадзяюся, абыдзецца пакаянным выступам у ДК «БелАЗ».

Чытайце таксама:

«Адчуванне, што выбежыць атрад аўтаматчыкаў і ўсіх пакосіць». Як беларусы ездзяць з Польшчы на радзіму праз Расію

«Усяго за 20 еўра я дапамагу «забыцца» знойдзеную інфармацыю». З'явілася махлярская схема ці правакацыя, магчымая толькі ў Беларусі

«У канцы допыту са злым тварам глядзеў на мой ДНЖ». Беларус расказаў, як з'ездзіў дадому пасля двух гадоў жыцця ў Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Панi/адказаць/
19.02.2024
Ароцiка
4
Gorliwy Litwin/адказаць/
19.02.2024
Невыпадкова жа, што колькасць г.зв. "сілавікоў", а фактычна - карнікаў, на душу насельніцтва, на Белай Русі - самая высокая ў свеце. Гэта адлюстраванне спецыфічнага менталітэту жыхароў гэтай краіне, у якой права на гвалт, кантроль і прымус - з'яўляецца найвышэйшай суб'ектыўнай каштоўнасцю, у параўнанні з кампетэнтнасцю і крэатыўнасцю. Калі была абвешчаная незалежнасць, непараўнальна больш беларусаў зразумелі яе як магчымасць уладкавацца ў розных губазіках ды дзяржкантролях, чым заняцца стварэннем сучаснай дзяржавы і культуры. Для большасці шчырых этнавясковых маці галоўнай марай было - каб яе шчыры сынка парабіўся Начальнікам (зусім неабавязкова кампетэнтным) і тым кампенсаваў 500 гадоў прыгону і калгасу. "А хто там ідзе?" - беларусЫ ідуць, ствараць варварскае калгасна-міліцэйскае каралеўства ХХІ ст., паўтараючы на новым вітку гісторыі досвед лангабардаў і вандалаў. А гарацкія манкурты і набрыдзь няхай разбягаюцца з гэтага Каралеўства хто куды.
20.02.2024
Gorliwy Litwin, а хто выходзіў на вуліцы ў жніўні 2020-га ? Хто там ішоў, па што і навошта ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031