Знайсці
12.01.2010 / 11:229РусŁacБел

«Аватар» у ЗD — у кінатэатры «Кіеў»

12 студзеня ў Мінску адбудзецца доўгачаканае адкрыццё кінатэатра «Кіеў», дзе паказ кінакарцін будзе ажыццяўляцца ў фармаце Dolby 3D.

12 студзеня (аўторак) у Мінску адбудзецца доўгачаканае адкрыццё кінатэатра «Кіеў», дзе паказ кінакарцін будзе ажыццяўляцца ў фармаце Dolby 3D.

Першай кінастужкай, паказанай ў трохмерным выглядзе, стане «Аватар» Джэймса Кэмерана.

«Кіеў» пакуль першы ў Беларусі пераабсталяваны пад 3D‑фармат кінатэатр. Пры праглядзе фільмаў у 3D у гледачоў ствараецца ілюзія аб’ёмнасці адлюстравання і ілюзія наяўнасці трэцяга вымярэння.
Менавіта таму для прагляду фантастычнай кінастужкі Кэмерана, якая ўжо стала бясспрэчным лідэрам кінапраката, кінатэатры пачалі пераабсталёўваць па ўсім свеце. Да прыкладу, у суседняй Расіі колькасць 3D‑заляў павялічылася ў тры разы да 323. Між іншым, абсталяванне адной 3D‑залі каштуе каля 100 тысяч еўра, але арганізатары кінапракату ўпэўнены, што ў трохмерным выглядзе стужку паглядзіць рэкордная колькасць людзей.

12 і 13 студзеня ў кінатэатры «Кіеў» гледачам пакажуць па аднаму сеансу фільма «Аватар».

Пачынаючы з 14 студзеня, кінатэатр будзе працаваць у звычайным рэжыме — два сеансы ў будні і тры сеансы ў выходныя. Графік працы будзе змяняцца ў залежнасці ад працягласці кінастужак.

ВЖ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031