Знайсці
16.02.2024 / 19:3613РусŁacБел

Завочна бяруцца судзіць Франака Вячорку

Пад канец працоўнага тыдня з'явілася паведамленне, што спецыяльную вытворчасць у Беларусі адкрылі з дачыненні да галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Францішка Вячоркі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Распачалі спецыяльную вытворчасць 15 лютага, артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія інкрымінуюцца палітыку: 

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы);
  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • ч. 1 арт. 342 ( арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акту тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (у тым ліку паўторна);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Вячорку чакаюць у Мінску на вуліцы Першамайская, 7, гэта адрас Упраўлення Следчага камітэта па гораду Мінску.

Чытайце таксама:

Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой

Вынеслі прысуд па справе «Байпола». Азараву далі 25 гадоў завочна

На аўкцыён выставілі мінскую кватэру Валерыя Цапкалы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Збавi нас ад лукавага/адказаць/
17.02.2024
Anatol Starkou, каб скрыць сапраўднае азначэнне забойцаў i псiхiчна хворых iх можна называць генiямi.
0
Жора/адказаць/
17.02.2024
На здымку мы можам бачыць айфон про-серыі цаною гэтак ад 500€ б/в, ад 1000€новы, куплены на грошы, выдзеленыя захадам на дэмакратызацыю Беларусі. Сціплей трэба быць, Франаку.
0
Жора/адказаць/
17.02.2024
Як вынікае са справаздачы дзяржрэестку юрасоб Летувы, Франак не працуе ў офісе ніякім "дарадцам". У офісе працуюць толькі 2 чалавекі - сама Ціханоўская (пасада невядомая) і Дабравольскі (дырэктар). Усе астатнія - ніхто, атрымліваюць грошы па незразумелых прапрыетарных кантрактах і ніякай адказнасці за ўсе свае словы не нясуць. А нават калі й ляпнуць нешта не тое, іх заўсёды можна пусціць на ратацыю, а самому офісу сказай "вой, мы тут не прычым". Якая ж агідная прафанатарская структура!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031