Знайсці
14.02.2024 / 09:2712РусŁacБел

Качанава праспявала Лукашэнку чарговы панегірык

13 лютага старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з навучэнцамі гімназіі №13 Мінска

Адзін з навучэнцаў задаў Наталлі Качанавай пытанне аб людзях, якія з’яўляюцца для яе прыкладам, піша БелТА.

«Калі я вучылася ў школе, для мяне і маіх равеснікаў прыкладам былі настаўнікі, многія з якіх прайшлі Вялікую Айчынную вайну. Мяне натхнялі бацькі. Магу сказаць, што я ніколі не магла зрабіць так, каб засмуціць іх. Гэтым я кіруюся і цяпер. Прыкладам для мяне быў і старэйшы брат, які паступіў у ваеннае вучылішча. У цэлым магу сказаць, што на кожным жыццёвым этапе цябе нехта фарміруе.

А калі я амаль дзесяць гадоў таму прыехала ў Мінск і стала працаваць з прэзідэнтам, ён стаў для мяне сапраўдным прыкладам беззапаветнай адданасці сваёй краіне, стойкасці і сапраўднай любові да народа», — адзначыла Наталля Качанава.

Наталля Качанава рэгулярна прызнаецца ў любові да Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава расказала моладзі, якая яна з дзяцінства

«Ён не любіць, калі яго хваляць, але мы ж павінны праўду гаварыць». Качанава ў ліслівасці набліжаецца да віртуознасці

Наталля Качанава назвала дзве галоўныя даты ў 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Алек. Ру/адказаць/
14.02.2024
Божачкі, якая ж д...
0
Дрэсірованая худоба/адказаць/
14.02.2024
Качарыжкіна, трымай дах!
0
Андрусь/адказаць/
15.02.2024
Бабуля не разумее, што для лукі панабіралі пратакольна-кавуновых 20-годак з конкурса Міс Беларусь. На што гэтая старушэнцыя разлічвае? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031