Знайсці
13.02.2024 / 14:279РусŁacБел

Актывісты, журналісты, палітыкі, добраахвотнікі. Каго з беларусаў абвясцілі ў вышук у Расіі

У расійскай базе вышуку журналісты «Медыязоны» знайшлі 3 186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка знаходзіцца ў вышуку ў Расіі

У МУС Расіі ёсць публічны сэрвіс, з дапамогай якога можна праверыць, ці знаходзіцца чалавек у вышуку. Расійская «Медыязона» сабрала ўсе карткі вышуку, даступныя на сайце — па стане на пачатак лютага па крымінальных справах адшукваліся 96752 чалавек, яшчэ 41535 — як зніклыя без вестак. 

Іх беларускія калегі знайшлі ў гэтай базе 3 186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі. Большасць з іх — мужчыны (89%).

У табліцы часцей не пазначана, па якім артыкуле шукаюць чалавека. Замест гэтага — надпіс «расшукваецца па артыкуле КК» і кантактны нумар аддзялення паліцыі. Часам у апісанні паказаны адмысловыя прыкметы і фатаграфіі людзей, якія адшукваюцца. 

Палітыкі і актывісты

У спіс трапілі прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык і Вольга Гарбунова. Экс-амбасадар у Аргентыне і член НАУ Уладзімір Астапенка, дарадцы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і Франак Вячорка.

Саму Ціханоўскую ў вышук дадавалі, але пазней яе прозвішча знікла. «Хто яе будзе шукаць у Расіі, калі ўсім вядома, што яна знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза», — тлумачыў суразмоўца Sputnik.

Журналісты знайшлі ў пераліку супрацоўнікаў BELPOL Уладзіміра Жыгара і Мацвея Купрэйчыка, супрацоўніка BYPOL Станіслава Лупаносава, старшыню фонду «Беларускі дом у Варшаве» Аляксандра Зарамбюка.

У спісе ёсць і стваральнік платформаў «Голас» і «Новая Беларусь» Павел Лібер, экс-дыпламат Павел Мацукевіч, заснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак, прэс-сакратар «Кіберпартызан» Юльяна Шаметавец, оперная спявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук.

Таксама ў вышуку знаходзяцца асуджаныя завочна рэдактар ​​Nexta Сцяпан Пуціла і былы супрацоўнік праекта Ян Рудзік, блогер і былы баец палка Каліноўскага Сяргей Бяспалаў.

Журналісты

У расійскім вышуку знаходзяцца як мінімум два галоўныя рэдактары: Павел Свярдлоў з «Еўрарадыё» і Святлана Гарда з «Медыя-Палесся». 

А яшчэ дырэктар Malanka.Media Павел Марыніч і вядучая Кацярына Ерусалімская. Журналісты Яўген Валошын, Ганна Любакова, Алена Шабуня, рэдактар ​​orsha.eu Ігар Казмерчак, палітолаг Кацярына Шмаціна. 

Палітвязні

У вышуку РФ ёсць асуджаныя беларусы, якім удалося зʼехаць з краіны: цалкам адбыўшы тэрмін ці да прысуду (ці нават збегчы з хіміі).

Сярод іх аршанец Сяргей Парфяненка, які напісаў у адрас супрацоўніка ДАІ слова «мразь», музыкі Ігар Банцар і Аляксандр Багданаў (Папа Бо), былы кіраўнік банка ў Баранавічах Зміцер Максімчык, актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака, валанцёрка фонду «Краіна для жыцця» Таццяна Астроўская, удзельнікі пратэстаў Уладзіслаў Усцін і Зміцер Кулакоў. 

Добраахвотнікі

У пераліку журналісты знайшлі 61 беларуса, якія звязаны з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне. Сярод іх тыя, якія трапілі ў палон у чэрвені 2022 года — Сяргей Дзёгцеў і Ян Дзюрбейка, і якія загінулі — Павел Горбач і Эдуард Лобаў.

@nashaniva Расія абвясціла ў вышук сотні беларусаў. Хто яны? #Беларусь#армиябеларуси#всрб#полккалиновского#полккаліноўскага#нашаніва#новостибеларуси#беларусьновости♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Тут можаце праверыць, ці ўключаны вы ці вашы блізкія ў вышуковую базу РФ. Але памятайце, што нават калі вас там няма, гэта не значыць, што супраць вас няма крымінальнай справы ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Расія абвясціла ў вышук прэм'ер-міністра Эстоніі, экс-мэраў Вільні і Рыгі і некалькі беларусаў, уключна са Сцяпанам Пуцілам 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12
1
Падтрымліваю каліноўцаў /адказаць/
13.02.2024
Слава героям-каліноўцам!, так, каліноўцаў Расея баіцца больш за ўсё, бо гэта рэальная сіла, якая да таго ж распрацоўвае рэальныя планы па вызваленні Беларусі ад прарасейскага рэжыму Лукашэнкі і ад акупацыі Беларусі Расеяй.
1
Нейкі сюр/адказаць/
13.02.2024
Пытанне, дык стуканіце. Можа, яны не ў курсе.
0
Нейкі сюр/адказаць/
13.02.2024
Слава героям-каліноўцам!, расейцы і Дабравольскага з Вячоркам баяцца, і яшчэ 3 тысячы+ беларусаў. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031