Знайсці
13.02.2024 / 10:3622РусŁacБел

Вераніка Цапкала — пакупнікам яе канфіскаванай кватэры: «Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!»

Вераніка Цапкала ў сваім фэйсбуку пракаментавала выстаўленне мінскай кватэры на Чарнышэўскага на таргі і кажа, што звярнулася ў Следчы камітэт і Генпракуратуру з патрабаваннем устанавіць, хто разграміў кватэру.

«Як мне стала вядома, наша кватэра ў Мінску, па вуліцы Чарнышэўскага 5, якая належыць на праве ўласнасці мне і майму мужу была выстаўленая на продаж арганізацыяй Белюразабеспячэння, якая спецыялізуецца на продажы незаконна арыштаванай маёмасці. У таргах пазначана, што гэтая маёмасць належыць Цапкалу Валерыю Вільямавічу.

Насамрэч кватэра была набыта намі ў сумесным шлюбе і не можа лічыцца выключна ўласнасцю майго мужа.

Акрамя нас, на кватэру таксама маюць маёмасныя правы і двое нашых непаўналетніх дзяцей. Маёмасць з'яўляецца адзінай маёмасцю, якой мы валодаем на праве ўласнасці і якая з'яўляецца пастаянным месцам пражывання нашых непаўналетніх дзяцей.

Згодна з артыкулам 74 «Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і Сям'і» дзеці не могуць быць выселеныя «ў нікуды», іншымі словамі, быць выгнанымі на вуліцу.

@nashanivanews Лукашэшкаўцы не могуць прадаць канфіскаваную кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў #лукашенко#цепкало#тихановская#светланатихановская#чпбеларусь#беларусьновости#квартира#минск#минсксейчас#продажаквартиры♬ Tomorrow - Adrian Berenguer

Пазбаўленне непаўналетніх дзяцей адзінага месца пражывання не толькі груба парушае іх правы, устаноўленыя Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім немагчыма выгнаць на вуліцу маці з непаўналетнімі дзецьмі з адзінай кватэры, а таксама з'яўляецца парушэннем правоў маці і дзіцяці, якое ахоўваецца Канстытуцыяй і шматлікімі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Супрацьзаконнае рашэнне беларускага суда пазбаўляе мяне магчымасці выконваць бацькоўскія абавязкі ў поўным аб'ёме, а маіх дзяцей, грамадзян Рэспублікі Беларусь, права знаходзіцца ў гэтай кватэры, атрымліваць медыцынскую дапамогу і адукацыю.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.11.1993» аб правах дзіцяці», найважнейшай задачай дзяржавы з'яўляецца ўсебаковая гарантаваная абарона дзяржавай і грамадствам дзяцінства, сям'і і мацярынства цяперашняга і будучых пакаленняў.

Я звяртаюся ў Следчы камітэт і Пракуратуру Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем правесці расследаванне на прадмет разгрому нашай кватэры, а таксама пакражы асабістай маёмасці і маёмасці маіх дзяцей з нашай кватэры.

Я звяртаюся да людзей, якія захочуць набыць нашу кватэру па заніжаным кошце з мэтай «сарваць халяву».

Вы павінны разумець, што мы абавязкова вернемся дадому, разам з дзецьмі заедзем у кватэру, пабудаваную на законна заробленыя сродкі і запатрабуем ад вас выплаты арэндных плацяжоў за ўвесь перыяд карыстання нашай маёмасцю!», — падсумоўвае Вераніка Цапкала.

Нагадаем, што ў чэрвені 2022 года сілавікі разграмілі катэдж Цапкалаў непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі мінскую кватэру Валерыя Цапкалы

Працягваюцца пагромы: дабраліся да дома Валерыя і Веранікі Цапкалаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
21
0
вольный свет/адказаць/
15.02.2024
Беня,а попробуй пойти себе мозгов хоть каких прикупить...
1
вольный свет/адказаць/
15.02.2024
Валянтына, а как там у вас в конторе? когда новые методички подвезут7
0
Влад/адказаць/
22.02.2024
Никуда вы не вернётесь! Будете и дальше жить припеваючи за бугром на наворованные в Беларуси грошы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031