© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
Пры ўсёй павазе да спадарыні Лойкі - яна памыляецца. Тэктанічны зрух у беларускім грамадстве ўжо адбыўся, хай з-за беспрэцэдэнтных у гісторыі сучаснай Беларусі рэпрэсій ўсе сядзяць пад плінтусам. Гэта выключна прагматычны клопат пра ўласную бяспеку, але перагортваць старонку ніхто не збіраецца. Таму любая лібералізацыя адзначае для рэжыма хуткае аднаўленне моцных пратэстных рухаў. Таму ён будзе і надалей спрабаваць закручваць гайкі, але гэта ўжо ніякім чынам не вырашыць праблемы, аццягваць якія атрымліваецца ўсё цяжэй і цяжэй. Канец рэжыма непазбежны ў любым выпадку, пытанне толькі ў тым, у якім месцы і калі пажар на тарфянішчы вырвецца на паверхню, а за ім для рэжыма запалае ўжо і ўсё астатняе.