Знайсці
10.02.2024 / 17:226РусŁacБел

Іван Падрэз расказаў, каго КДБ прасоўвала на «Песню года Беларусі»

Былы тэлевядучы, а цяпер блогер Іван Падрэз у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» падзяліўся поглядам на праект «Песня года» на беларускім тэлебачанні і расказаў пра некаторыя абставіны яго стварэння.

Іван Падрэз пад час інтэрв'ю. Скрын відэа malina_by / YouTube

На погляд Івана Падрэза, які ў свой час працаваў на АНТ рэдактарам дырэкцыі спецпраектаў, з праекта «Песня года Беларусі» можна было зрабіць нешта адэкватнае. Але праблема была ў тым, што ўдзельнікаў на яго прасоўвалі розныя людзі і структуры.

Падрэз патлумачыў, што спачатку на падставе інфармацыі, атрыманай ад рыдыёстанцый, складаўся папярэдні плэй-ліст. «А потым пачыналася тэлефанаванне: «Вось такая дзяўчынка ёсць. Трэба…».

Падрэз згадвае, што ў прасоўванні выканаўцаў у спіс удзельнічаў нават КДБ:

«З КДБ тэлефанавалі кіраўніцтву: «Вось хлопец — Руслан Беразоўскі». Там адмовіць немагчыма было. Таму «Песня года Беларусі» і атрымлівалася такой, скажам, эклектычнай».

Нагадаем, праект «Песня года Беларусі» з'явіўся на беларускім тэлебачанні ў пачатку 2000-х гадоў і рэгулярна выходзіў да пачатку 2020 года. Пасля трохгадовага перапынку быў адноўлены ў 2023 годзе.

Спявак Руслан Беразоўскі пачынаў сваю карʼеру з выканання песняў у стылі шансон. У праекце «Песня года Беларусі» спявак прымаў удзел некалькі разоў (у 2017 і 2018 годзе). Цяпер ён адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Чытайце яшчэ:

«Вядучы АНТ напісаў мне: «Ты здохнешь на помойке». Іван Падрэз расказаў пра эвакуацыю сям’і з Харкава, Ігара Тура і Лукашэнку

Топяць за перамены і працуюць на прапаганду. Як па-рознаму склаўся лёс вядучых легендарнага ток-шоу «5х5»

Хто гэтыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады асабіста вынеслі падзякі за працу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
24
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
10.02.2024
Навошта?, ведаю Падрэза асабіста. Цалкам прабеларускі чалавек, які сваю пазіцыю пасля 2020 года абазначыў выразна.
1
Тытунь/адказаць/
11.02.2024
Злы, ключавое слова ў тваім допісе "пасля". Дзе ён быў, напрыклад, падчас пратэстаў 2006 года? Спакойна працаваў у сістэме, пакуль нашых актывістаў крывавілі ў аўтазаках.
0
Зимовский/адказаць/
12.02.2024
Сколько прямых эфиров провёл этот человек? Сотни? Тысячи? И ни в одном не сказал ни про политзаключённых, ни про диктатуру, ни про фальсификации на выборах. Времена были вегетарианские, так что кроме работы он бы ничего не потерял. Максимум, отсидел бы 15 суток и вышел героем. Но белорусское телевидение устроено так, что вести прямые эфиры допускают только людей в погонах или их шестёрок. В этом-то всё и дело.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031