Знайсці
09.02.2024 / 17:264РусŁacБел

Дзвюх жанчын з Ліды аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад INeedHelpBY. Дзяржава забірае сабе і суму дапамогі

26 студзеня суд Лідскага раёна аштрафаваў двух лідчанак за дапамогу, атрыманую імі ад ініцыятывы INeedHelpBY. Жанчын судзілі паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб замежнай дапамозе (Частка 2 артыкула 24.15 КаАП). Адпаведныя пастановы з'явіліся ў банку судовых рашэнняў, заўважыла «Медыязона».

У першым выпадку жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна атрымала замежную дапамогу «ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў» на агульную суму 5 241 рубель у інтэрнэт-краме «Еўраопт». Яе аштрафавалі на 25 базавых велічынь (1000 рублёў) і пастанавілі дадаткова спагнаць ва ўласнасць дзяржавы ўсю суму аказанай дапамогі.

У другім выпадку беларуску таксама аштрафавалі на 25 базавых велічынь. Яна атрымала дапамогу «ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў» на агульную суму 18 143 рублі. Яе суд таксама пастанавіў спагнаць на карысць дзяржавы.

23-24 студзеня ў Беларусі прайшла аблава сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Рэпрэсіі закранулі як мінімум 229 чалавек. З іх 24 чалавекі праходзяць абвінавачанымі па крымінальных артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-4 КК), фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-2 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК).

Як мінімум 44 чалавекі асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў.

Чытайце таксама:

У студзені па крымінальных палітычных справах судзілі мінімум 120 чалавек

Былому палітвязню Аляксею Раманаву, які адбыў 15 сутак, суд даў чарговыя

Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас масавага хапуну сваякоў палітвязняў

Марына Адамовіч выйшла на волю пасля 15 сутак арышту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
55
09.02.2024
Простите, я думал там помощь отказывали по 100 руб на месяц, а тут  на 18 тысяч. Это ж сколько продуктов надо было заказать? Не знаю были ли там махинации и отмывание средств, но 18 тысяч через Евроопт пропустить за год-два через один аккаунт, тут даже слепой заметит. 
3
Юзік/адказаць/
09.02.2024
Перадавалі б гатоўкай, ніхто б не даведаўся. 
10.02.2024
Няхай на залатыя труны вам пойдуць тыя штрафы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031