© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
- "Работать пойдешь. Умеешь что-нибудь делать то?" (C)
https://nashaniva.com/ru/335831"----------- " парламент" луки --- себе такое не позволяет.
Ва ўмовах, калі мэта #1 - мабілізаваць грамадства і пазбавіцца ад дыктатуры, нейкія квоты - гэта абсурд. Тым больш, што палітыка - гэта перш за ўсё публічная канкурэнцыя палітычных праграм, ініцыятыў і дасягненняў, а не гендэраў альбо сціплых і незаўважных шырокім колам грамадскіх арганізацый. Таму і тры галасы - гэта абы што. Большасць дзеячага складу Каардынацыйнай Рады намалявала каламутныя правілы выбараў "пад сабе": то бок каб застацца, нічога не рабіць і прадоўжыць пісаць на візітках "сябра КР", бо нічога іншага пра сябе і сваю дзейнасць напісаць няма чаго. Між тым удзел у палітыцы (як і любая праца) ніколі не гарантуе, што пасля сканчэння кадэнцыі вас недзе чакае цёплае месца - трэба няспынна працаваць і дэманстраваць вынікі, прафесіяналізм і ўласную неабходнасць.
Ёсць досвед ініцыятывы "Сход" - дык навошта зараз зноў вынаходзіць ровар?
Але галоўнае пытанне зараз менавіта за тэхнічным рашэннем, бо інсталюемыя аплікацыі і тэлеграм больш нельга лічыць бяспечнымі інструментамі. Першыя - праз рызыку раптоўнага захопу кампутара/гаджэта. Другі - праз шматлікія хібы ў бяспецы і дзіравае API, якое стварае добрую глебу для гэбэшных ботаў-шпіёнаў. Без прапановы досыць простага і бяспечнага тэхнічнага рашэння ніякага масавага ўдзелу ў выбарах беларусаў "на зямлі" не будзе.