Знайсці
06.02.2024 / 10:10РусŁacБел

Праз дзесяць гадоў лятаючыя аўто стануць звычайнай з'явай. А першае аэраэлектратаксі з'явіцца ўжо ў 2025

Па ацэнках экспертаў, рынак лятаючых аўтамабіляў за 10 гадоў узрасце больш чым у 18 разоў. Дамінаваць на ім будзе Еўропа. А вось у ЗША ў наступным годзе можа зʼявіцца першае гарадское аэратаксі.

Аэракар Klein Vision Ltd. Скрын відэа: kleinvision4411 / YouTube

Паводле нядаўняй справаздачы, апублікаванай Allied Market Research, сусветны рынак лятаючых аўтамабіляў ацэньваецца ў 0,21 мільярда долараў у 2025 годзе і, паводле прагнозаў, дасягне 3,8 мільярда у 2035 годзе. Сярэднегадавыя тэмпы росту прагназуюцца на ўзроўні 34,1%.

Чакаецца, што Еўропа будзе займаць дамінуючае становішча на сусветным рынку дзякуючы пашырэнню дзейнасці па распрацоўцы прадуктаў рэгіянальнымі гульцамі, такімі як Klein Vision S.R.O. і AeroMobil. Росту гэтага сегменту спрыяе павелічэнне сродкаў, якія ўкладаюць у яго развіццё ўрады і фундатары.

Klein Vision Ltd

Улетку 2023 года славацкая кампанія-распрацоўшчык лятаючага аўтамабіля Klein Vision абвясціла аб атрыманні сертыфікату лётнай прыдатнасці. Гэта дало права на серыйны запуск аэрамабіляў. Продажы павінны наступіць ужо ў гэтым годзе.

Канструктары абсталявалі Klein Vision Ltd 1,6-літровым рухавіком BMW магутнасць 140 к.с. Прыблізная далёкасць палёту аэракара складае 1000 км, а спажыванне паліва ў палёце — 18 літраў у гадзіну.

Двухмесны аўтамабіль ператвараецца ў лятальны апарат усяго за 3 хвіліны. Ён важыць 1100 кг і можа несці дадатковую нагрузку ў 200 кг. У планах дапрацоўка праекту і стварэнне электрычнага аэракара.

Аэратаксі Midnight

Як паведамляецца, амерыканская кампанія Archer завяршыла першы этап лётных выпрабаванняў свайго паветранага таксі Midnight. Была пацверджана здольнасць планёра ўзлятаць, завісаць, паварочвацца і манеўраваць, як шматротарны дрон, нахіляючыся для паскарэння.

Кампанія Archer у гэтым годзе плануе выпрабаваць распрацоўку з пілотамі на борце і атрымаць сертыфікат, які дазваляе перавозіць пасажыраў за плату.

Як адзначаюць распрацоўшчыкі, Midnight спраектаваны для кароткіх пералётаў у межах гораду і можа змяшчаць да пяці пасажыраў. Максімальная хуткасць складае 241 км/г, а запас ходу — 161 км.

Archer плануе, што паветранае таксі замяніць паездкі на аўтамабілі працягласцю 60-90 хвілін палётам у 10-20 хвілін. Кампанія плануе пачаць камерцыйную эксплуатацыю сваіх машын да 2025 года.

Лятаючыя аўтамабілі і аэратаксі могуць стаць рашэннем ва ўмовах росту ва ўсім свеце аўтамабільнага трафіку на дарогах. Аднак ёсць у развіцці гэтага напрамку і перашкоды. Напрыклад, пакуль незразумела, якім чынам будуць рэгулявацца палёты такіх машын, бо для іх трэба распрацоўваць асобныя правілы, ствараць паветраныя калідоры, вызначаць вышыню палётаў.

@nashaniva Унікальны аўтамабіль прадаюць у Пінску #пинск#брестскаяобласть#беларусь#навіныбеларусі#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Чытайце яшчэ:

Як выглядаюць самыя вялікія ў свеце могілкі самалётаў ВІДЭА

Сакрэтны амерыканскі беспілотны касмічны карабель можа правесці на арбіце да трох гадоў

«Анка» — новая суперзброя Турцыі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031