Знайсці
05.02.2024 / 17:002РусŁacБел

«Проста падпішы праўладны ліст і будзеш працаваць». Як акцёру Ігару Сігову ў 2020-м прапаноўвалі пакаяцца

Купалавец Ігар Сігоў быў сярод тых, хто смела выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю. У выніку яго пазбавілі прафесіі ў Беларусі. У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» заслужаны артыст распавёў пра прапанову з боку ўладаў пакаяцца і свой заробак таксістам у Варшаве.

Ігар Сігоў пад час інтэрв'ю. Скрын відэа malina_by / YouTube

Ігар Сігоў згадвае, што яшчэ перад пераездам у Польшчу вырашыў, што будзе працаваць таксістам.

«Я даведваўся, колькі можа зарабляць таксіст. Да таго ж, веданне мовы тут мінімальнае. Усё, што трэба — гэта правы. Першапачаткова, калі мы пераязджалі, я разумеў, што хутчэй за ўсё будзе таксі. Я разумеў, што нейкія праекты будуць у купалаўцаў».

Як згадвае Сігоў, у першы год жыцця ў Варшаве былі спектаклі, але вельмі мала. Пры гэтым патрабаваліся грошы на аплату кватэры. «Я разумеў, што адзінае выйсце — гэта таксі. Жонка яшчэ прапаноўвала пайсці працаваць кур'ерам. Я не добра разумеў работу курʼера. А таксі — разумеў, таму што

яшчэ ў Беларусі пасля 2020 года, калі звольніўся з Купалаўскага тэатра і атрымаў забарону на ўсе творчыя прафесіі, пачаў вазіць людзей з Мінска ў Вільню на бусах».

Акцёр згадвае, што забарону на прафесію маглі адмяніць у тым выпадку, калі ён пакаецца.

«Мне намякалі: навошта табе гэта ўсё трэба, проста падпішы праўладны ліст і будзеш працаваць. Я гавару: усё, дасвідос, разбяруся неяк так».

Распавядаючы пра працу таксістам у Польшчы Сігоў адзначае: «Працаваць на арандаванай машыне, каб нешта зарабіць, дастаткова складана. Трэба быць за стырном 10-12 гадзін штодня. У кампаніях, дзе арандуеш машыну, няма таксометраў. У выніку ты не можаш браць чалавека з вуліцы, «ад барта». Таму толькі з выкарыстаннем аплікацыі. Табе даюцца тры аплікацыі — Uber, Bolt, FreeNow. Але ты за ўсё плаціш — за машыну, аплікацыі, партнёрскія, і, як правіла, за паліва таксама».

Акцёр адзначае, што рэкламаванага падзелу прыбытку 60/40, калі 40% застаецца ў вадзіцеля, у яго не атрымлівалася дасягнуць. Аднак ён не працаваў па 10-12 гадзін.

«Панядзелак, аўторак ты можаш па 12 гадзін адпрацаваць. А далей, калі казаць шчыра, калі не сядзець на нейкіх энергетыках, то я губляў фокус, прапускаў святлафоры, разумеў, што стомлены. Таму стараўся выдзяліць час, каб была магчымасць адпачыць», — тлумачыць мужчына.

Ігар Сігоў згадвае, што аплата ў таксі была штотыдзень. Самы вялікі заробак у яго быў 600 злотых (амаль 150 даляраў). У той час, па яго словах, некаторыя іншыя таксісты ў той жа фірме атрымлівалі чыстымі па 1000 злотых (каля 250 даляраў).

На пытанне, чаму з яго не ўпала карона, заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў адказаў: «Я яе не нашу. Я яе часам у залежнасці ад сітуацыі надзяваю».

Чытайце яшчэ:

«Для мяне ўсё адназначна». Ігар Сігоў, сэкс-сімвал беларускага кіно, скончыў здымацца ў Расіі і працуе таксістам 

Да мяне прыходзілі з органаў і пыталіся: «Нашто вы гэта робіце?» — Ігар Сігаў

«Нікому нічога не даказваю». Ігар Сігоў сустрэўся з сынам, якога за 28 гадоў бачыў толькі двойчы

У акцёра Ігара Сігава — інфаркт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3
0
Biełarus/адказаць/
06.02.2024
Дзякуй, спадар Ігар, за ўсё! Асабліва за Вашу ролю ў спектаклі "Адэль"
0
Алек. Ру/адказаць/
08.02.2024
Але ж сумна, што купалавец виде разговор па- расейску
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031