Знайсці
31.01.2024 / 14:241РусŁacБел

Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне

Цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адбудзецца 17 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Кадр з фільма «Дзённік Анастасіі», які ўвайшоў у шорт-ліст кінапрэміі «Чырвоны Верас» у намінацыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

На імпрэзе стануць вядомыя пераможцы ў 13 намінацыях прэміі, а таксама атрымальнікі ўзнагароды «Спецыяльная згадка».

Найлепшыя сярод беларускіх фільмаў 2021 і 2022 гадоў будуць названыя на цырымоніі ўзнагароджання кінапрэміі «Чырвоны верас», якая адбудзецца ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Падзея прызначаная на 19:00 17 лютага ў Gropius Bau Cinema, што месціцца ў галоўным будынку кінарынку Martin Gropius Bau.

«Гэта гонар, што ў час гуманітарнага крызісу ў краіне беларускае кіно не губляецца, а, наадварот, знаходзіць сваімі пляцоўкамі прэстыжныя міжнародныя фестывалі, якім яго патэнцыял і належыць, — кажуць сузаснавальнікі кінапрэміі «Чырвоны верас» Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі.— Мы спадзяемся, што цырымонія ўзнагароджання стане дадатковым натхненнем і матывацыяй для беларускіх кінааўтараў, каб працягваць сваю важную справу».

Прэміі «Чырвоны верас» будуць уручаныя ў катэгорыях:

  • «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм», «Найлепшы анімацыйны фільм»,
  • «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка»,
  • «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»,
  • «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Адкрыццё года».

Якія фільмы трапілі ў кароткі спіс кінапрэміі «Чырвоны верас», чытайце па спасылцы.

Пераможцаў вызначала журы з 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў. У доўгі спіс «Чырвонага верасу» ўвайшлі 70 дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў.

Чытайце таксама:

Новая версія «Майстра і Маргарыты» лідзіруе ў мінскім пракаце

Ікону сусветнага кіно, 88-гадовага Алена Дэлона прызналі недзеяздольным

«Калі ў кінатэатры стаяць чэргі, ні ў каго не будзе пытання, ці ёсць беларускае кіно, ці няма»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Нацдэм/адказаць/
31.01.2024
Чаму чырвоны? А не бел-чырвона-белы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930