Знайсці
30.01.2024 / 15:214РусŁacБел

У Беларусі назвалі аўтамабіль 2023 года

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) падвяла вынікі конкурсу «Аўтамабіль года — 2023». Першае месца заняў Geely Manjaro. Office Life расказвае, якія яшчэ маркі і мадэлі атрымалі прэміі ў намінацыях «навінка года» і «дызайн года», а таксама якія апынуліся самымі папулярнымі па выніках дылерскіх продажаў.

Фота: monjaro.geely.by

Як выбіралі «Аўтамабіль года»

Галасаванне праходзіла ў два этапы. Спачатку БАА з дапамогай чытачоў партала Onliner з 61 аўтамабіля, якія прадаваліся ў краіне ў 2023 годзе, выбралі сем фіналістаў.

У фінальны шорт-ліст трапілі:

Voyah Free;
Geely Manjaro;
Audi A6 Avant;
VW Passat;
LadaVesta;
UAZ Patriot;
Hyundai Sonata.

На другім этапе за фіналістаў галасавалі эксперты аўтамабільнага рынку — вядучыя аўтамабільныя журналісты і блогеры.

Больш за ўсё галасоў ад экспертаў атрымаў Geely Monjaro.

Якія яшчэ аўто адзначылі

У намінацыях «брэнд-навінка года» і «мадэль — навінка года» пераможцаў выбіралі эксперты — і тут адназначная перамога Voyah і яе мадэлі Free.

Пераможцу ў намінацыі «дызайн года» выбіралі народным галасаваннем. Кожны дылер мог прадставіць на конкурс не больш за адну мадэль сваёй маркі-і перамогу атрымаў красовер Audi Q8.

Таксама БАА прадставіла топ самых папулярных аўтамабіляў па выніках дылерскіх продажаў:

— самы папулярны брэнд года — Geely (за ім Lada і Haval);

— самы папулярны седан года — Geely Emgrand (за ім — Lada Granta і Lada Vesta);

— самы папулярны SUV года — Geely Coolray або Х50 (за ім — Geely Atlas Pro і Geely Tugella);

— самы папулярны электракар года — Voyah Free (за ім — Geely Geometry C і FAW Bestune NAT);

самы папулярны камерцыйны аўтамабіль года — GAZ Gazel Next Van (за ім — GAZ Gazel Next Track і VW Transporter).

Чытайце таксама:

У Еўрасаюзе могуць адмяніць забарону на продаж дызельных і бензінавых аўто з 2035 года

МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці

Lancia вяртаецца. Без дызеля і з вялікімі амбіцыямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
Maximus /адказаць/
30.01.2024
Испанский стыд
0
Боба/адказаць/
30.01.2024
Лада Веста в топе , все что надо знать о качестве этого топа
30.01.2024
В последнее время на душной лукавой морде очень заметно желание попиариться на фоне белорусского автомобиля, причем по видосам видно, как этому техническому лоху навешивали на БелДжи откровенную лапшу, причем тогда когда он делал всепонимающую рожу.)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031