Знайсці
25.01.2024 / 18:417РусŁacБел

Расійскія махляры дураць галовы беларусам, паклікаўшы на падмогу Азаронка

У стужцы беларускіх карыстальнікаў фэйсбука стала масава з'яўляцца рэклама ўдзелу ў фінансавых схемах, якія нібыта дазваляюць зарабляць казачныя сумы. Пры гэтым, як заўважыла выданне Media IQ, у такіх схемах ашуканцы сталі выкарыстоўваць імя і фота беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка, расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва, а таксама лагатыпы беларускіх дзяржаўных СМІ «Беларусь 24» і «БелТА».

 

Скрыншот рэкламы і фэйкавай публікацыі

Media IQ высветліў, што рэкламныя пасты з відэа, якія расказваюць пра «гісторыі поспеху» і заклікаюць далучацца да «інвестыцыйных праграм», запушчаныя з узламаных акаўнтаў у фэйсбуку — як асабістых старонак, так і паблікаў кампаній, прычым з розных краін, у тым ліку арабскіх. У відэа выкарыстоўваюцца таксама брэнды беларускіх кампаній — «Беларуськалій», «Газпрам Трансгаз Беларусь».

Мяркуючы па агучцы і тытрах, відэа створаныя не беларусамі — верагодна, да гэтага датычныя расейцы. Прынамсі, пра гэта можа сведчыць характэрная гаворка герояў відэа, а таксама абазначэнне краіны як «Белоруссия».

Спасылкі ў пастах вядуць на сайты з доўгімі нечытэльнымі адрасамі. Пры пераходзе на такія сайты карыстальнік бачыць поле для напісання нумара тэлефона і іншых асабістых даных.

Цікава, што гэта адбываецца толькі тады, калі IP-адрас карыстальніка — беларускі. Пры пераходзе на сайт з тэрыторыі Еўропы па той жа самай спасылцы адлюстроўваецца іншы кантэнт — нейтральныя артыкулы па фінансавай тэматыцы.

Скрыншот фэйкавай публікацыі

Што тычыцца выкарыстання імёнаў Азаронка і Салаўёва, то гэта робяць таксама дзеля падахвочванні карыстальніка перайсці па спасылцы, якая можа быць фішынгавай. Для гэтага публікуюць карцінкі з інтрыгоўным загалоўкам і лагатыпам дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

У некаторых выпадках ствараюць нават клон старонкі з фэйкавай публікацыяй БелТА, у якой Азаронак нібыта расказвае Салаўёву пра свой удзел у фінансавай пірамідзе «Газпрам-Інвест».

Скрыншот фэйкавай публікацыі

Больш за тое, ашуканцы стварылі відэа, у якім сабралі ў адным флаконе і праўладных прапагандыстаў, і «экстрэмістаў»: на фэйкавым акаўнце БелТА вядучая «Маланка Медыя» Каця Пытлева нібыта зачытвае навіну пра Азаронка, які выступаў у перадачы Салаўёва. Пры гэтым «гаворыць» і сам Азаронак — верагодна, голас быў падроблены з дапамогай штучнага інтэлекту.

Скрыншот фэйкавага відэа махляроў

Дарэчы, выкарыстоўваючы лагатып «Маланкі», ашуканцы распаўсюджваюць «экстрэмізм» — медыя было аб'яўлена ў Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

За 12 гадзін з моманту публікацыі відэа яно набрала звыш 12 тысяч праглядаў, пры гэтым толькі дзве рэакцыі — «смайлікі». Рэклама з падобнымі спасылкамі з'яўляецца ў стужцы фэйсбука толькі ў тым выпадку, калі карыстальнік заходзіць у сацсетку з мабільнай прылады пад беларускім IP-адрасам.

На каго можа быць разлічаная такая рэклама? Падобна, што толькі на аўдыторыю дзяржаўных медыя, на тых, для каго Азаронак і ўлада ў цэлым з'яўляюцца аўтарытэтамі. 

@nashaniva Азаронак стаў інвестарам! Праўда, не сапраўдным #григорийазаренок#азаронак#беларусь#мінск#беларускітыкток#беларускіцікток#навіны#лукашенко#беларусьновости#газпром♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Чытайце таксама:

Рыгор Азаронак размясціў ВІДЭА, як нырнуў у палонку на Вадохрышча

Азаронка чакае клінок у спіну, Гайдукевіча — «хімія», а Бондараву — сямейная здрада. Дзяўчына робіць таро-расклады на будучыню

У Рыгора Азаронка зноў выдалілі ютуб-канал. Ужо шосты раз

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Курт/адказаць/
26.01.2024
Бяз лоха й жызнь плоха. Калі абдураныя верылі азьвяронку, то і не асабліва й спачуваю.
0
Азвяронак/адказаць/
26.01.2024
Владислав, рускага міра хіба?
12.02.2024
,,Куплю жене сапоги"МММ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031