Знайсці
24.01.2024 / 22:297РусŁacБел

У хлопца няма здароўя, але хочацца ў сілавікі. Дапамагла Качанава

На прыём да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прыйшла маці хлопца з Касцюковічаў і папрасіла яе дапамагчы яе сыну ўладкавацца ў сілавыя структуры, у якіх ён не можа служыць па здароўю, паведамляе БелТА.

У свой час сын жанчыны быў адлічаны з Вайсковай акадэміі, а пасля гэтага паступіў на службу ў атрад «ЗУБР» (атрад спецыяльнага прызначэння МНС). Але ў кастрычніку 2023 года ён з-за хваробы трапіў у рэанімацыю і цяпер са сваім дыягназам не можа быць сілавіком, хоць і заўжды пра гэта марыў.

Жанчына

«для сябе вырашыла, што мне трэба паспрабаваць звярнуцца да Наталлі Іванаўны, таму што ёсць выключэнні з правілаў і, можа быць, мы атрымаем такое выключэнне».

Яна папрасіла Качанаву дапамагчы, бо ў Мінску ў хлопца, маўляў, дзяўчына, а сам часова працуе ў Расіі, але ж хоча на службу, нягледзячы на дыягназ.

Наталля Качанава дала даручэнне падабраць для маладога чалавека працу ў сілавых структурах, дзе можна служыць і з такім дыягназам. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе цывільная пасада.

«Нам патрэбныя тут такія хлопцы, тым больш яму падабаюцца сілавыя структуры», — заўважыла Качанава.

Чытайце таксама:

Качанава выказала спачуванні па загінулых у Данецку, назваўшы рэгіён Расіяй

«А павінна быць у фуфайцы?» Лукашэнкаўцы кінуліся абараняць шубу Качанавай

Качанаву запыталіся пра Пуціна, а яна па звычцы расхваліла Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
50
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12
0
Праблема ва Ўсходзе/адказаць/
25.01.2024
Акупацыя.
1
даведка/адказаць/
25.01.2024
Там вся загвоздка в том, что этот парень обязан компенсировать за своё обучение 53 тысячи, так как не отслужил.
0
капустова/адказаць/
25.01.2024
а лучше вообще усыновить и(или) жениться на нем
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031