Знайсці
23.01.2024 / 12:086РусŁacБел

Качанава выказала спачуванні па загінулых у Данецку, назваўшы рэгіён Расіяй

Старшыня Нацыянальнага схода ад імя Савета Рэспублікі і сябе асабіста выказала спачуванні старшыні Савета федэрацыі Федэральнага схода Расіі Валянціне Мацвіенка ў сувязі з ахвярамі абстрэлу Данецка.

«Мы рашуча асуджаем атакі Украіны на цывільных асоб і грамадзянскую інфраструктуру ў Расійскай Федэрацыі, якія супярэчаць міжнароднаму гуманітарнаму праву і па сваёй прыродзе з'яўляюцца бесчалавечнымі. Выказваем спачуванне ўсім, хто страціў сваіх родных і блізкіх, і зычым найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым», — гаворыцца ў пасланні.

Варта зазначыць, што афіцыйны Мінск на афіцыйным узроўні не прызнаў «ДНР» і «ЛНР».

У выніку ўдару па Данецку раніцай у нядзелю загінулі 27 чалавек.

Чытайце таксама:

Абстрэл рынку ў Данецку — хто забіў 27 чалавек?

Украінскія вайскоўцы абверглі абстрэл Данецка, у часе якога загінулі 27 чалавек

Колькасць загінулых пасля абстрэлу ў Данецку вырасла да 27

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
0
даведка /адказаць/
23.01.2024
Русская Кочанова выразила от лица всех беларусов соболезнования украинке Матвиенко по погибшим в Донецке.
0
Алек. Ру/адказаць/
23.01.2024
Як толькі каналізатарка Ківалава- Лізюкова адкрые рот, робіцца або смешна, або вельмі смешна. А мау́чаць яна не у́мее. Хоча сказаць вялікае, а у́ выніку толькі у́нітазны бульк😄😄😄😄😄😄
0
Цэль/адказаць/
23.01.2024
Качанова посылает сигналы в кремль, что она готова заменить
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031