Знайсці
22.01.2024 / 15:4713РусŁacБел

Ірына Абельская прывезла ў Зімбабвэ падарункі «ад Лукашэнкі»

Дырэктарка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірына Абельская прывезла падарункі ў Зімбабвэ. Разам з ёю быў бізнэсмен Аляксандр Зінгман.

Аксілія Мнангагва і Ірына Абельская

Як паведамляе канал зімбабвійскага Мінінфарма, Абельская прывезла ў падарунак мабільную клініку з сучасным аддзяленнем гінекалагічнага, анкалагічнага скрынінга. Мабільная клініка абсталявана сучаснай лічбавай мамаграфічнай сістэмай, якая «ўяўляе сабой гіганцкі скачок наперад у нашай здольнасці змагацца з ракам малочнай залозы», піша зімбабвійскі канал. Таксама клініка мае дыягнастычны ўльтрагукавы апарат. 

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва асабіста сустракаў, як гаворыцца ў паведамленні, гэты «падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі».

Пры перадачы мабільнай клінікі прысутнічаў скандальна вядомы бізнэсмен Аляксандр Зінгман.

Першая лэдзі Зімбабвэ Аксілія Мнангагва зладзіла вячэру ў гонар Ірыны Абельскай.

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва 5 красавіка прыязджала ў Мінск і наведвала Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якім кіруе Ірына Абельская.

@nashaniva Мама Колі Лукашэнкі паляцела ў Афрыку на спецыяльнае заданне #лукашенко#лукашэнка#беларусь#мова#навіны#беларусьсейчас#беларускіцікток#беларускітыкток#колялукашенко#николайлукашенко♬ оригинальный звук Наша Ніва. Навіны

У студзені 2023 года Абельская была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ. Яе побач з Мікалаем Лукашэнкам, меркаваным сынам Абельскай, заўважылі на ўрачыстым прыёме.

Чытайце таксама:

Амбіцыйныя планы. «Беллегпрам» хоча апрануць каля 2 млн зімбабвійскіх школьнікаў і выціснуць з гэтага рынку кітайцаў

У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ

Мясцовыя СМІ: Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па літый

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
32
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
6
1
Шуйман/адказаць/
22.01.2024
Наша Властелина! Низкий поклон от народа Беларуси , ). Был у нее на приеме много лет тому. Врач очень слабый. Так, давление измеряет и таблетку от температуры дамт. Все.
0
Саша /адказаць/
23.01.2024
Мала ён яе нагамі мясіў
1
Влад/адказаць/
24.01.2024
Платите налоги и дальше!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031