Знайсці
29.01.2023 / 22:107РусŁacБел

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Зімбабвэ Дзмітрый Сакун паведаміў, што Лукашэнка падчас візіту ў гэтую краіну, які запланаваны на 30-31 студзеня, збіраецца абмяркоўваць стварэнне ў Афрыцы беларускага гандлёвага хаба.

Лукашэнка з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва падчас візіту таго ў Мінск

Сакун сказаў, што зімбабвійскі рынак даволі ёмісты і маецца даволі вялікі попыт на розную прадукцыю. Паводле яго слоў, мясцовыя вытворцы не спраўляюцца з запытамі, якія ёсць у мясцовага насельніцтва.

«Прадукты харчавання, тэхніка, адзенне, тыя ж угнаенні — гэтага ўсяго тут не хапае. І Беларусь можа гэта ўсё прапанаваць».

Гаворачы пра цану тавараў пры ўліку ўсіх выдаткаў, звязаных з лагістыкай, Сакун звярнуў увагу на тое, што заўсёды можна знайсці якія-небудзь варыянты з мясцовымі партнёрамі, прапрацаваць лагістычныя шляхі:

«Нават варыянты прывезці сюды тэхніку ці прадукты і потым выходзіць на суседнія рынкі — гэта таксама адна з опцый пранікнення на афрыканскія рынкі».

Пры гэтым ён заўважыў, што ў рамках названага візіту будуць ісці перамовы аб тым, што пайсці на ўзаемадзеянне адзін з адным (узаемадзеянне Беларусі з Зімбабвэ) і стварыць хаб, які дазволіць «нам пераходзіць і ў суседнія краіны».

Дыпламат дадаў, маўляў, Зімбабвэ хоць і небагатая краіна, калі казаць пра эканоміку, але ў ёй жывуць людзі, якія радыя і гатовыя супрацоўнічаць з бізнэсам у Беларусі.

Праўда, падобна на тое, што не ўсе зімбабвійскія людзі ў гэтым плане праяўляюць энтузіязм і вераць беларускаму партнёру. Некалі Лукашэнка казаў, што для таго, каб прадаваць беларускую прадукцыю, трэба «ісці туды, дзе нас не ведаюць». Але з Зімбабвэ адносіны даўнія, запачаткаваныя яшчэ пры былым прэзідэнце Роберце Мугабэ. І там якраз беларускі рэжым як партнёра ведаюць, прытым не заўсёды з лепшага боку. 

Напярэдадні візіту мясцовае выданне New Zimbabwe акурат напісала пра ўнутраныя скандалы, звязаныя з Беларуссю.

Першы звязаны з закупкай летась урадам Зімбабвэ ў Беларусі пажарных машын, пра якія «ніколі не прасілі» ўлады на месцах. Здзелку, якую планавалася рэалізаваць за кошт мясцовых бюджэтаў (70 машын за 32 млн даляраў), тады «рэзка асудзілі» як праўладныя, так і апазіцыйныя дэпутаты.

Іншы скандал тычыўся продажу дыяментаў, для чаго ўрад Зімбабвэ выбіраў дружалюбныя беларускія кампаніі, і гэта таксама не ішло на карысць уласна краіне.

Чытайце таксама:

Мэр Мінска паляцеў у Зімбабвэ

Лукашэнка паляцеў у Эміраты і Зімбабвэ 

У Зімбабвэ адмовіліся ад закупу пажарных машын у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
30.01.2023
Яны разам вельмі гарманічна глядзяцца.. Проста салодкая парачка)))))))
0
Пожалуй/адказаць/
30.01.2023
Там, где АГЛ - там успех, там победа. Ну заскучал он в Дроздах, ну застоялся как конь в стойле. Надо же ему развеяться. Ну получилось куда получилось. Хоть Зимбабве, хоть Вануату, хоть остров Комодо - но и там должен прорыв, скачок, прогресс и новый эпохальный взбздец!
0
о. пачці ў рыфму/адказаць/
30.01.2023
"прогресс и новый эпохальный взбздец!
"
даёш у Зимбабвэ новы лядовы дварэц!

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера