Знайсці
22.01.2024 / 15:345РусŁacБел

У касцёле ў Ляхавічах адключылі звонавыя мелодыі. Так запатрабавалі дзяржорганы

Гэта адбылося пасля кампаніі па скаргах на касцёл у Ляхавічах. Вернікі спрабавалі даказаць, што не парушаюць закон.

Парафіяне касцёла Святога Юзафа ў Ляхавічах даведаліся, што ў храме давялося адключыць прайграванне мелодый новай сістэмы электронных званоў, піша katolik.life.

Вернікам не паведамлялі, які канкрэтна дзяржаўны орган настаяў на такім рашэнні, аднак вядома, што пасля атрымання скаргаў на «шум» ад званоў гэтым пытаннем займаліся раённыя пракуратура, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама райвыканкам.

Нагадаем, кампанію супраць званоў касцёла ініцыявалі трое мясцовых жыхароў.

Як распавялі ў парафіі, цяпер сістэма прайграе толькі бой званоў а 12-й гадзіне і перад святой імшой. Абедзве мелодыі, якія пачыналі і завяршалі дзень, давялося адключыць — нягледзячы на тое, што ў лісце ў пракуратуру вернікі паведамлялі пра абмежаванне сваіх правоў і даказвалі, што не парушаюць закон, у якім прапісаны нарматыў шуму.

Аднак, хоць паводле закона і не абавязаны былі гэта рабіць, у парафіі пайшлі насустрач і адключылі мелодыі.

У прыватнасці горад застаўся без вячэрняй звонавай мелодыі вядомай песні-малітвы «Паненцы на дабранач». Гэта зварот да Божай Маці з просьбай аб дабраслаўленні на надыходзячую ноч. У песні ёсць, напрыклад, такія словы: «Клопат твой рассейвае начны змрок. Усыплёным вёскам, закалыханым гарадам, Паненка, падары шчаслівую, добрую ноч!»

У парафіі дадалі, што не спыняюць малітву аб магчымасці гучання над горадам бою званоў і мелодый, а таксама аб навяртанні да Бога тых, хто скардзіўся на касцёл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
32
0
ХалуіПрамаскоўскія/адказаць/
22.01.2024
“Па прозьбе ветэранаў” — з гэтага жанру.
0
Так і запішам/адказаць/
23.01.2024
Лукашэнкаўскія дзяржорганы забаранілі зварот да Божай Маці з просьбай аб дабраслаўленні на надыходзячую ноч.
0
Сто пудоў/адказаць/
23.01.2024
ХалуіПрамаскоўскія, па просьбе ветэранаў НКВД, якія раней цэрквы і касцёлы ўзрывалі....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031