Знайсці
21.01.2024 / 16:3219РусŁacБел

«А павінна быць у фуфайцы?» Лукашэнкаўцы кінуліся абараняць шубу Качанавай

У пятніцу 19 студзеня старшыня Савета Рэспублікі наведала Мінскі трактарны завод, апранутая ў раскошнае футра да пят, меркавана, са скандынаўскай норкі.

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Цана падобнага ў Мінску — ад 3500 даляраў.

Такая шуба выглядае не самым дарэчным варыянтам для візіту да звычайных завадчан — Качанава нібы падкрэслівае разрыў паміж сваім становішчам у сацыяльнай іерархіі і іх месцам.

У тыктоку пад навіной пра гэта шмат каментароў. І значная частка з іх — у абарону дарагой шубы. Многія каментары падобныя па форме: лукашэнкаўцы (у тым ліку з ананімных акаўнтаў) пішуць, што Качанавай па статусе так і трэба апранацца, дый наогул у людзей па некалькі шуб дома.

«Вельмі дастойна і прыгожа! У Віцебску вельмі многія жанчыны ходзяць у норкавых шубах!!!»

«У нас у Беларусі норкавыя шубы носяць многія і нічога дзіўнага ў гэтым няма. У некаторых па чатыры шубы норкавыя!»

«Я далёка не Качанава, а шуб у мяне аж 3. І што???»

«А ёй пасуе. Арыстакратычна глядзіцца і каштуе для такой шубы нядорага».

Карцінка, згенераваная штучным інтэлектам

«А павінна быць у фуфайцы?»

«Павінна адпавядаць свайму статусу».

«Я пенсіянерка, працавала ў бюджэтнай сферы і маю тры натуральныя шубкі! Дык чаму яна не можа мець шубу?»

«Салідна, прэзентабельна і па статусе. Нашмат лепш, чым у пухавіку прыехала б».

@nashaniva Качанава выгуляла раскошную шубу #мтз#мінск#минсксейчас#лукашенко#минскновости#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#тракторныйзавод♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Падчас таго візіту на МТЗ Качанава расказвала рабочым пра сацыяльную справядлівасць.

У звароце да рабочых Наталля Іванаўна падкрэслівала: «Чалавек працы павінен атрымліваць дастойную заработную плату і разумець, што ў яго ёсць сацыяльныя гарантыі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
27
Ха-ха
57
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12
0
кипл Нгуен /адказаць/
22.01.2024
Игорь , пар гэта другая спецыяльнасць
0
Litwin Vialiki /адказаць/
22.01.2024
гоблен,
BUKAU, ARLOU, ETC.
0
Праверка/адказаць/
24.01.2024
Я за Кочанову, праверым, ці сапраўды вы з Качанаву: гатовы разам з ёй у адной турэмнай камеры пасядзець? Не?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031