Знайсці
19.01.2024 / 18:451РусŁacБел

Стала вядомая чарговая дата, калі беларуску маюць запусціць у космас

Расійская дзяржаўная карпарацыя «Раскосмас» абвясціла новую дату старту касмічнага карабля «Саюз МС-25». 21 сакавіка на арбіту мае выправіцца экіпаж з трох чалавек: касманаўт «Раскосмаса» Алег Навіцкі (ураджэнец Беларусі), беларуска Марына Васілеўская і астранаўтка NASA (ЗША) Трэйсі Дайсан.

Першапачаткова палёт быў запланаваны на восень 2023 года, але пасля яго перанеслі на вясну 2024 года «праз няштатную сітуацыю». Першапачаткова пачатак экспедыцыі прызначаўся на 13 сакавіка.

Плануецца, што палёт Марыны Васілеўскай і Алега Навіцкага працягнецца 12 сутак: яны вернуцца на Зямлю на «Саюзе МС-24», які цяпер прыстыкаваны да МКС, разам з амерыканкай Лорал О'Хара.

Марына Васілеўская, якую выбралі для палёту на МКС, з 2017 года працуе бортправадніцай у авіякампаніі «Белавія». У снежні 2022 года яна паспяхова прайшла выпрабаванні на цэнтрыфузе, дзе перанесла васьміразовую перагрузку.

Чытайце таксама:

Беларускія касманаўткі, якія рыхтуюцца да палёту на МКС, адпрацавалі няштатную пасадку на ваду

Беларуску адправілі ў гадавы палёт на Месяц. Але ёсць нюанс 

Што вядома пра першую беларускую касманаўтку Марыну Васілеўскую

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Каваленак/адказаць/
19.01.2024
Яна яшчэ не нарадзіла?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930