Знайсці
18.01.2024 / 13:138РусŁacБел

Дзіўныя плямы на далоні Трампа спарадзілі мноства чутак, у ліку самых неверагодных

Напярэдадні падчас прывітання прыхільнікаў у Нью-Ёрку Дональд Трамп памахаў ім рукой. На далоні экс-прэзідэнта ЗША аказаліся бачныя чырвоныя плямы. У сацсетках актыўна абмяркоўваюць іх магчымае паходжанне.

Дональд Трамп. Фота: Seth Wenig / AP

Экс-дарадца Біла Клінтана Джэймс Карвіл заявіў, што «гэта выглядае як пранцы». Іншыя пішуць, што Трамп апёкся прасам ці свежымі пончыкамі. Трэція сцвярджаюць, што гэта кетчуп.

Аглядальнік Bild Герберт Баўэрнэбель успамінае іншыя нядаўнія інцыдэнты, якія сведчаць пра дрэннае здароўе Трампа:

Калі рэспубліканец нёс скрынкі з піцай пажарнікам у штаце Аёва, ён прыкметна валачыў правую нагу.

У вестыбюлі гатэля ў горадзе Дэ-Мойн у Аёве пасля доўгага дня перадвыбарнай кампаніі ён выглядаў вельмі стомленым і ішоў няўпэўнена.

Вырасла колькасць памылак у прамовах Трампа: аднойчы ён пераблытаў Барака Абаму з Джо Байдэнам. Часам ён блытае імёны людзей і назвы месцаў.

З-за прыкметнай страты вагі і схуднення твару ўзніклі чуткі аб тым, што Трамп выкарыстоўвае такія папулярныя прэпараты для пахудання, як Ozempic або Wegovy.

Чытайце таксама:

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

Першая перадвыбарная прамова Байдэна: Трамп — фундаментальная пагроза дэмакратыі

Вярхоўны суд ЗША вырашыць, ці зможа Трамп балатавацца на пасаду прэзідэнта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
3
2
а на/адказаць/
18.01.2024
а на лінію яго жыцця таксама ні?
ці ёсць тут хі(ці хе? як там правільна?)раманты?
1
Business as usual/адказаць/
18.01.2024
Рэспубліканцы казалі, што Байдэн зусім кволы дзед, а выяўляецца, што містэр Оранж сам адной нагой у труне стаіць.
0
просто/адказаць/
18.01.2024
в его руках (как и в коленях папы римского) боль мира
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031