Знайсці
17.01.2024 / 18:0818РусŁacБел

Чаму Ціханоўская не сустрэлася з Зяленскім у Давосе?

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Еўрарадыё» расказаў пра закуліссе сусветнага эканамічнага форума ў Давосе, а таксама пра казус, які адбыўся.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Офіс Ціханоўскай

Вячорка тлумачыць, што ўдзел Святланы Ціханоўскай у такіх мерапрыемствах і кароткія сустрэчы з палітыкамі розных краін там — спосаб прыцягнуць увагу да беларускіх праблем.

 «Каб нас ва ўсёй гэтай мітусні, геапалітычным хаосе не забылі, не спісалі, не здалі Пуціну», — кажа Вячорка.

Чаму на форуме, куды прылятаў і Уладзімір Зяленскі, не атрымалася сустрэцца з ім?

«Таму што мы гэтую сустрэчу не выпрошваем, не патрабуем. У адміністрацыі Зяленскага ведаюць, што мы адкрытыя да камунікацыі, і Кавалеўскі, і Лябедзька на працягу апошняга года сустракаліся некалькі разоў з ягонымі дарадцамі, і Святлана бачылася двойчы за мінулы год з Зяленскім. Гэтае пацісканне рук з Зяленскім на кожным форуме не мае сэнсу, улічваючы, наколькі ён заняты».

Але з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам была магчымасць коратка перагаварыць перад адной з дыскусій і пасля яе.

«Добрыя даверлівыя адносіны. Зараз паглядзім, які будзе працяг, — каментуе Франак Вячорка. — Мы чакаем прызначэння ўпаўнаважанага — спецпасланніка па Беларусі з боку Украіны. Мы накіравалі такую заяву на імя міністра дзесьці месяц-паўтара таму і спадзяемся, гэта рашэнне будзе прынята, што значна аблегчыць нашу супрацу з Украінай».

Офіс Ціханоўскай запытваў сустрэчы на форуме і з афрыканскімі краінамі, якія сябруюць з Лукашэнкам. Дзве краіны спачатку пацвердзілі сустрэчы, а пасля спасавалі.

«Магчыма, спачатку падумалі, што гэта дэлегацыя афіцыйнага Менска», — выказаў здагадку Вячорка.

Цікава, што пэўны час на сайце Давоскага форуму ў раздзеле пра Ціханоўскую вісела спасылка на дзяржаўны сайт презідент.гов.бай. Праз некаторы час спасылку прыбралі.

Вячорка лічыць, што гэта знак, што Ціханоўскую ўспрымаюць як прадстаўніка краіны.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Украіны

«Важны пачатак дыялогу». Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Венгрыі ў Давосе

Што баліць Вусаву, Пазняку і Ціханоўскай? 

Чаму на канферэнцыі каліноўцаў не было Сахашчыка і як здарылася ўцечка інфармацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
7
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5
0
Paliašuk/адказаць/
18.01.2024
Пытанне , гэта ж відавочныя рэчы, не? Датычацца ў тым ліку прэстыжу Украінскай дзяржавы і яе здольнасці ацаніць удзел замежных грамадзян у абароне суверэнітэту гэтай дзяржавы, у выпадку цывільных (валанцёраў перш за ўсё) - у функцыянаванні эканомікі і грамадскага сектара. Пра рахункі таксама цікава. То бок, каб цягам 2 гадоў праверыць іншаземцаў на датычнасць да варожых спецслужбаў у СБУ няма кадраў і рэсурсаў. Але каб, напрыклад, сачыць за журналістамі-расследвальнікамі з BIHUS-info знаходзяцца і кадры, і рэсурсы. Якім чынам Ціханоўская, ці Пазняк, ці Госпад Бог можа спыніць гэтае скатванне ОПУ да аўтарытарызму на фоне вайны і пошук простых ці, лепей, прымітыўных рашэнняў датычна беларусаў - адказу няма. Калі ў вас ёсць, то падзяліцеся.
1
бабруйчанін/адказаць/
18.01.2024
Беларус, На..вошта мне?? Жыцце час адмінусуе))
0
Василь/адказаць/
18.01.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031