Знайсці
14.01.2024 / 21:594РусŁacБел

Хацкевіч пра смерць Бялькевіча: «Ён зваліўся ў яму, і я не здолеў яго выцягнуць: дэпрэсія, алкаголь»

Былы гулец і трэнер кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю каналу «Жыццё-маліна» распавёў пра абставіны смерці свайго колішняга партнёра па камандзе Валянціна Бялькевіча.

Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю «Жыццё-маліна». Скрыншот відэа

Словы Хацкевіча пераказвае выданне «Трыбуна».

«У яго ўсё выдатна складалася, мы разам працавалі ў «Дынама» U-21, потым ён узначаліў U-19, стаў з імі чэмпіёнамі.

Я добра ведаю, што там адбылося далей, ведаю гэтую гісторыю, але не хачу пра гэта расказваць, таму што там задзейнічаны даволі вядомыя людзі.

Валіка звольнілі, у яго скончыўся кантракт, і нехта з ім не захацеў працягваць. Я ведаю хто, але не буду казаць. Можна сказаць, што ён пасля гэтага зваліўся ў яму, і я яго не здолеў выцягнуць.

Валянцін Бялькевіч. Фота: Трыбуна

Я спрабаваў дастаць яго. У мяне быў кантакт з прэзідэнтам клуба, з яго братам, але не хапіла крыху часу.

Мы ўжо дамовіліся пра ўсё, і Белькевіч ведаў, што вернецца назад. Але ён так глыбока залез у яму, што, напэўна, для сябе вырашыў, што не будзе вяртацца.

Што я маю на ўвазе? Дэпрэсія, алкаголь, і г. д. Але гэтага ўжо не вернеш», — сказаў Хацкевіч.

Валянцін Бялькевіч памёр у 2014 годзе на 42-м годзе жыцця.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
35
Абуральна
3
9
даведка /адказаць/
14.01.2024
У всех известных белорусских футболистов одна судьба в Украине... 
0
Шырка/адказаць/
15.01.2024
Валик-легенда!
Никакие глебы, грабовские и сабаленки и рядом не валялись!
0
Папраўце/адказаць/
15.01.2024
На 42-м годзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031