Знайсці
13.01.2024 / 22:4019РусŁacБел

«Самая лепшая прафілактыка — прымяненне зброі» — Карпянкоў

На АНТ знялі прапагандысцкую праграму, у якой адыёзны камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў па сваёй завядзёнцы прапагандуе самыя радыкальныя спосабы змагання з унутранай апазіцыяй, ставячы за прыклад метады, якія ва ўмовах усёдазволенасці сілавікоў выкарыстоўваліся ў барацьбе з крыміналам. 

«Самая лепшая прафілактыка для бандыта-тэрарыста — гэта прымяненне па ім зброі», — упэўнены Карпянкоў. 

«Мы жорстка падаўлялі ўсе беспарадкі, якія былі — літаральна ў найкарацейшыя тэрміны. За год мы праехалі ўсе зоны і ўсюды навялі парадак. І ў нас там парадак. І калі ты цягам пяці хвілін прыехаў, разабраўся з тэрарыстам, знішчыў яго і вызваліў закладнікаў — я скажу так, гадоў з пяць-дзесяць такіх момантаў не адбываецца. Прытым нідзе: не проста ў нас недзе ў грамадскіх месцах, але і ў турмах ды калоніях. Там таксама былі сітуацыі, калі захоплівалі закладнікаў. Але калі прыязджалі і хутка разбіраліся, паказвалі сілу дзяржавы — усё хутка станавілася на свае месцы», — расхвальвае ён працу сваіх падначаленых.

Але ні Карпянкоў, ні стваральнікі праграмы не хаваюць, што «сёння нават не гэта пагроза нумар адзін». Апраўдваючы сённяшняе разрастанне ў Беларусі рэпрэсіўных структур («ва ўнутраных войсках Беларусі створаныя новыя спецыяльныя падраздзяленні — мінімум дзесяць»), яны хваляцца, што падраздзяленні ўнутраных войскаў узбройваюцца супраць унутранай пагрозы нават артылерыяй.

Чытайце таксама:

Кубракоў не выключыў, што амністыю прыменяць і да палітзняволеных. Але ў забойцаў шанцаў больш

«Навошта яе ўвогуле пасадзілі?» Лукашэнка пра жанчыну, якая атрымала 6 гадоў за забойства мужа-агрэсара

У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»?

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
80
0
Лекар/адказаць/
14.01.2024
Пра тэрарыста карпянкоў правы. Ён вельмі дакладна прадказвае сваю будучыню
0
Зброя./адказаць/
14.01.2024
Канешне, у наступны раз мы так i зробiм. Кветачак i балёнiкаў ужо не будзе, ось тады паглядзiм як запляшаце
0
Чаркашкварка/адказаць/
14.01.2024
Гэты расейчык, расейскi шарыкау агучвае тое, што яму кажуць яго расейскiя гаспадары - забiваць беларусау.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930