Знайсці
13.01.2024 / 11:575РусŁacБел

Спікер Андрэйчанка развітваецца з Палатай, а ў МТС шукаюць новага дырэктара замест яго сына. Супадзенне?

Па інфармацыі суразмоўцаў «Нашай Нівы», проста зараз Савет міністраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, «Белтэлекам» і ААЦ уносяць прапановы і ўзгадняюць асобу новага кіраўніка кампаніі МТС. З 2021 генеральным дырэктарам з'яўляецца Уладзіслаў Андрэйчанка, сын кіраўніка Палаты прадстаўнікоў. Зрэшты, ягонага бацьку таксама выкідваюць з працы.

Уладзіслаў Андрэйчанка прыйшоў працаваць у МТС генеральным дырэктарам у верасні 2021-га, замяніўшы на пасадзе выхадца з Мінсувязі Уладзіміра Карповіча.

Фота: mts.by 

Беларускі МТС — гэта бізнэс, які на 51% належыць дзяржаве, а на 49% расійскаму МТС. 

Дзяржава як кепскі ўласнік не можа сама рабіць такі высокатэхналагічны бізнэс, а заўсёды робіць яго з кімсьці, таму што не мае ні патрэбных сродкаў для інвестыцый, ні кампетэнтных спецыялістаў. А расіяне былі адзінымі, хто пагадзіўся зайсці на рынак на ўмовах беларускіх уладаў, калі яго адкрылі (да ўваходу МТС манапалістам быў «А1-Велком»). Для дзяржавы тады было прынцыпова стаць мажарытарыем новага аператара. 

Як галоўны акцыянер, беларуская дзяржава атрымлівае дывідэнды і прызначае кіраўніка кампаніі. А вось усё аперацыйнае кіраўніцтва і вызначэнне бізнэс-стратэгіі застаецца за расіянамі. 

Фактычна, супрацоўнікі МТС адначасова падпарадкоўваюцца волі беларускай дзяржавы і карпаратыўным загадам расійскай кампаніі. Падбор кадраў на кампетэнтныя пасады не робіцца без згоды расіян, што і ратуе МТС ад ператварэння ў калгас.

Але самая топавая пасада — за беларусамі. 

Генеральны дырэктар прызначаецца Лукашэнкам па ўсіх правілах беларускай бюракратыі: перад падачай кандыдатуры Лукашэнку дырэктара павінны ўзгадніць профільныя ведамствы, якія так ці іначай дакранаюцца да дзейнасці МТС. А гэта Савет міністраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Белтэлекам і Аператыўна-аналітычны цэнтр. 

Па інфармацыі кампетэнтных суразмоўцаў «Нашай Нівы», роўна ў гэты час і адбываецца працэс высоўвання і ўзгаднення новых кандыдатур на месца новага генеральнага дырэктара. 

Абставінаў замены мы пакуль не ведаем дакладна. Але, сярод менеджараў гавораць без канкрэтызацыі пра правалы ў рабоце. 

Меркаваная адстаўка Андрэйчанкі-малодшага па забаўным супадзенні якраз прыходзіцца да час адстаўкі ягонага бацькі — шматгадовага кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, якому, выглядае, не знойдзецца месца ў новым скліканні лукашэнкаўскага парламента. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
42
Ого
8
Сумна
13
Абуральна
22
13.01.2024
"Крошка сын к отцу пришёл, и спросила кроха: — Что такое хорошо и что такое плохо?"
0
меркаванне/адказаць/
13.01.2024
Можа не пагадзіліся выкопываць грабы і вазіць у суд.
0
Всему свое время.../адказаць/
14.01.2024
Всех своих баранов нынешний хозяин РБ пустит в конце-концов под нож
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031