Знайсці
12.01.2024 / 00:09ŁacБел

На Вадохрышча сёлета можна будзе акунуцца на мінскім стадыёне «Дынама»

Галоўная спартыўная арэна Беларусі, Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» ў Мінску, зрабіў нечаканую прапанову: на наступным тыдні там арганізуюць масавыя купанні.

Фота: stadium-dinamo.by

У ноч з 18 на 19 студзеня праваслаўныя беларусы будуць адзначаць свята Вадохрышча. Традыцыйна ў гэтыя дні на вадаёмах і ў цэрквах арганізуюць вадохрышчанскія купанні: людзі вераць, што з дапамогай трохразовага апускання ў асвячоную палонку яны ачысцяцца ад грахоў.

Сёлета здзейсніць гэты рытуал кіраўніцтва «Дынама» прапанавала проста на тэрыторыі стадыёна, у цэнтры Менска. Там 18 і 19 студзеня паабяцалі паставіць перасоўную купель з лазняй.

«Кожны ўдзельнік будзе мець унікальную магчымасць у цэнтры Мінска акунуцца ў асвячоную ваду», — запэўнілі арганізатары мерапрыемства.

Таксама яны таксама паабяцалі гасцям «свежае паветра» і «любімыя зімовыя забавы» — масавыя катанні на каньках, музычнае суправаджэнне, а таксама «смачную ежу і напоі».

Уваход на мерапрыемства паабяцалі зрабіць вольным, а працаваць перасоўная купель будзе 18 студзеня з 18:00 да 00:00, а 19 студзеня з 8:00 да 18:00.

Чытайце таксама:

Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031