Знайсці
11.01.2024 / 22:2313РусŁacБел

Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?

У асяроддзі прарэжымных актывістаў ізноў унутраны канфлікт. Вользе Бондаравай не спадабаўся Ігар Марзалюк у размове з Рыгорам Азаронкам, а Іллю Бегуну не спадабаўся наезд Бондаравай на Марзалюка. І ён публічна адказаў гродзенскай даносчыцы ў сваім тэлеграм-канале ў той танальнасці і з той лексікай, якая звычайна прынятая ў тых асяродках.

Ілля Бягун

Гаворачы з Азаронкам, Марзалюк не толькі працытаваў закатаванага рэжымам палітвязня Вітольда Ашурка, але ў іншым месцы ўжыў зусім непаліткарэктны ў цяперашняй спецыфічнай беларускай сітуацыі зварот «Панове». Для Бондаравай жа і куды меншыя ідэалагічныя адхіленні — падстава для атакі.

Ілля Бягун такога не сцярпеў і паліткарэктным зусім не быў, прыгадаўшы Бондаравай нават некаторыя цьмяныя і, відаць, не вельмі ганаровыя факты з яе біяграфіі:

«Бабоша, ты забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіК МУС з выглядам аба*ранага янота з дрыготкімі лапамі і бледным тварам? Не забылася, якую паперку падпісвала? Іншыя выкліканыя ў той дзень кажуць, што такую ж, як і змагары — абавязваюся не парушаць…»

Пасля таго ён згадаў пра нейкі нервовы званок камусьці Бондаравай на вуліцы і папярэдзіў, што даныя пра яго захоўваюцца доўга. І падкрэсліў, што «ты — адказная па насценгазеце, а Ігар Аляксандравіч — паважаны палітык, прычым кіраўніком жа дзяржавы».

І, маўляў, табе проста дазваляюць дзесьці знаходзіцца», і ўжо нават у камуністычнай партыі не ведаюць, куды Бондараву прыбраць, у той час як Марзалюка нібыта на нешта «ўпаўнаважваюць грамадзяне краіны».

Ілля Бягун — гэта ў мінулым праграміст, які ў 2020-м стаў актывістам штаба Валерыя Цапкалы, а пасля нейкі час быў палітэмігрантам, стараўся зблізіцца з асяродкам Святланы Ціханоўскай. Ëн рана, яшчэ ў пачатку 2021 года, вярнуўся ў Беларусь і стаў мілым госцем прапагандысцкіх СМІ. Лідары апазіцыі лічылі яго засланцам лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Раней ён ужо выступаў публічна ў сваім канале з крытыкай Рыгора Азаронка.

Незадаволеныя Бондаравай і Азаронкам таксама некаторыя іншыя прарэжымныя дзеячы. Так, кіраўніца гродзенскага абласнога аддзялення «Белай Русі» Святлана Вараніца некалькі разоў таксама строга крытыкавала Вольгу Бондараву, а таксама заявіла: «Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай».

Чытайце таксама:

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
80
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
13
12.01.2024
Бягуна кто-то надул? Выглядит как шарик. Пес-шарик.
12.01.2024
Тошнит от них.
6
Витя/адказаць/
12.01.2024
Оля Бондарева всех этих так называемых государственных патриотов на место поставит! Молодец, Ольга, не прогибайся под всякие нападки, они того не достойны, честность на твоей стороне! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031