Знайсці
11.01.2024 / 01:0611РусŁacБел

«Беларус беларусу беларус». Марзалюк у Азаронка цытаваў Вітольда Ашурка

Учора топ-прапагандыст Рыгор Азаронак у сваёй праграме «Азарёнок. Напрямую» размаўляў з адыёзным дэпутам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком. Сярод іншага справа дайшла да абмеркавання інтэрв'ю дырыжора Вячаслава Чарнухі-Воліча, якое ўчора выйшла на «Радыё Свабода». І падчас яго Марзалюк нечакана працытаваў, прытым станоўча, а не перакрыўляючы, закатаванага рэжымам у Шклоўскай калоніі амаль тры гады таму Вітольда Ашурка.

Азаронка ў інтэрв'ю Чарнухі-Воліча зачапіла тая частка, у якой дырыжор разважае пра цяперашнюю аўдыторыю класічнай музыкі ў Беларусі:

«Класічная музыка і паход у тэатр — гэта ў пэўнай ступені выхаванне. Падрыхтоўка, што ты надзенеш, як будзеш сябе паводзіць. Уражанне, што людзей літаральна з вуліцы запрасілі, яны шукалі, куды пайсці — у цырк ці на нейкі поп-канцэрт, а ўбачылі квіткі ў оперу — пойдзем глянем, што гэта такое. Гэта вельмі крыўдна. Мы бачым па ўсім, што адбываецца ў грамадстве, вельмі нізкія стандарты культуры, амаль што роўныя нулю».

Азаронак у сувязі з гэтым ва ўласцівай яму хамскай манеры задаў Марзалюку пытанне:

«Ігар Аляксандравіч, быдла засталося толькі ў Беларусі? Сам чалавек не можа думку сфармуляваць па тры хвіліны, але пры гэтым быдла адно засталося. Шляхта ўся з'ехала».

На што Марзалюк адказаў:

«Ну, я што хачу сказаць. «Беларус беларусу беларус», — я б адказаў гэтаму чалавеку так.

Няважна, колькі ў цябе ў кішэні грошай і які ў цябе сацыяльны статус. Ну а самае цікавае: хто вам даказаў, якія сацыялагічныя замеры былі зробленыя? Хто вам сказаў, што людзі ў Беларусі сёння не ходзяць у тэатр, не ходзяць у оперу? Хто вам гэта сказаў? Чаму вы так абражаеце ўсіх іншых?» 

@nashaniva «Беларус беларусу беларус». Марзалюк у Азаронка цытаваў Вітольда Ашурка #азаренок#беларусы#беларускаямова#беларускітыкток#пабеларуску#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#вітольдашурак♬ оригинальный звук - Ирина

Варта адзначыць, што разважанні Вячаслава Чарнухі-Воліча былі адказам на папярэднюю рэпліку журналісткі Ганны Соўсь:

«Хачу падзяліцца з вамі ўражаннямі некалькіх людзей, якія наведалі оперны тэатр у Мінску напярэдадні Новага года. Гэта сталыя наведнікі оперы, і яны былі моцна ўражаныя, як змянілася публіка ў тэатры — і па выглядзе, і па паводзінах, людзі размаўлялі праз тэлефон падчас прадстаўлення, былі апранутыя вельмі неадпаведна, рэагавалі на музыкаў, нібы яны на канцэрце поп-зорак. Выглядае, што сталая публіка, якая хадзіла ў Тэатр оперы і балету, была вымушаная з'ехаць, як і вялікая колькасць музыкаў».

Чытайце таксама:

Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Васілевіч, Давыдзька, Савіных — хто з дэпутатаў Палаты не ідзе на перавыбары

Азаронка чакае клінок у спіну, Гайдукевіча — «хімія», а Бондараву — сямейная здрада. Дзяўчына робіць таро-расклады на будучыню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
5
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
11.01.2024
Шчыры Беларус

ён тады толькі пачынаў свой шлях, і не было зразумела як далёка зойдзе. А цяпер я падазраю што можа нават стаць пераемнікам цяперашняга Этнарха, пры пэўных умовах. Прынамсі, чэкісты рыхтуюць яго як страхавы варыянт
0
даведка /адказаць/
11.01.2024
Марзалюк может и не знал, чьи слова «белорус белорусу белорус», но определённо, что он смотрит «Белсат».))
11.01.2024
Не здарма. Не здарма нават кнопкі BYN для данатаў на сайце НН ужо няма. І магу працытаваць "нехту" з канала рэдактара NN:

"у нашым статусе экстрэмістскага фарміраваньня арганізоўваць падпіску = падстаўляць падпісчыкаў"

З Анатолем Старковым, вас "нехта". Шчырыя віншаваньні. Сьвіня гразь знойдзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031