Знайсці
10.01.2024 / 16:503РусŁacБел

Спявак Шарлот, які разарваў расійскі пашпарт, выбачыўся і перад Пуціным, і патрыярхам Кірылам

Супраць спевака распачата некалькі крымінальных спраў у Расіі.

Спявак Эдуард Шарлот выбачыўся перад прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным за тое, што разарваў фота з яго партрэтам. Сваю прамову з выбачэннямі спявак агучыў на пасяджэнні суда, дзе разглядалася апеляцыя на яго арышт, піша РБК.

«Разарваў фота пад песню Ігара Талькова з вашым партрэтам, не разумеючы навошта, не тоячы ніякай злосці на вас ці відавочнай нязгоды ў нейкім палітычным пытанні…> Прашу ў вас, Уладзімір Уладзіміравіч, прабачэння за найдурнейшы відэаўчынак, выстаўлены напаказ», — сказаў Шарлот у Самарскім абласным судзе.

Таксама спявак папрасіў прабачэння перад патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам (раней ён напісаў яму ліст), ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніком «Лігі бяспечнага Інтэрнэту» Кацярынай Мізулінай і «ўсімі грамадзянамі Расіі».

Супраць Шарлота распачата некалькі крымінальных спраў. Па словах Мізулінай, дзве справы — па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму (ч. 4 арт. 354.1 КК), адна — па артыкуле аб абразе пачуццяў вернікаў (арт.148 КК). Акрамя таго, музыканту выстаўленыя абвінавачванні за спаленне расейскага пашпарта (арт.325 КК).

У снежні 2023 года суд абраў музыку арышт у якасці меры стрымання па крымінальнай справе аб рэабілітацыі нацызму і адправіў яго ў СІЗА да 24 студзеня 2024 года. Паводле версіі следства, спявак на старонцы ў Instagram апублікаваў ролікі, «якія апаганьваюць вайсковую славу».

***

Падставай для пераследу спевака сталі відэа, апублікаваныя ім улетку. У адным з іх спявак спаліў пашпарт Расіі, а ў другім — прыбіў да распяцця фатаграфію патрыярха Кірыла і свой вайсковы білет. Таксама ён заяўляў, што хоча пераехаць у Кіеў. Аднак у лістападзе яго затрымалі ў аэрапорце Пецярбурга падчас вяртання ў краіну.

За «рэабілітацыю» нацызму Шарлоту можа пагражаць да трох гадоў зняволення. Таксама спеваку можа пагражаць да пяці гадоў зняволення за спальванне пашпарта РФ і антываенныя выказванні.

Чытайце таксама:

У Санкт-Пецярбургу затрымалі спевака, які спаліў пашпарт. Яго прымусілі выбачацца на відэа

На расійскага спевака Шарлота завялі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» і «абразу пачуццяў вернікаў»

«Россия, нагрубил тебе с порога». Шарлот прызнаў віну ў «рэабілітацыі нацызму» і выбачыўся перад «рускім народам»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
0
Стас/адказаць/
10.01.2024
Ëн яшчэ папаý на пранк дзе прысягаý фэйкаваму Заленскаму "каб стаць грамадзянiнам Украiны" i скакаý выкрыкваючы "Хто не скача той маскаль". Яму хутчэй за ýсё па максiмалке дадуць.
3
Мапы дэзынтэграцыі/адказаць/
10.01.2024
Навошта беларусам ведаць пра нейкага маскавіта? Няўжо нашаніўцы ня могуць пражыць і дня без навін з масковіі?
11.01.2024
Мапы дэзынтэграцыі,
потому что это называется "кругозор"...
только интеллектуально ограниченные инвалиды замыкаются только на чем-то одном, не смотря по сторонам и не изучая чужой опыт, чужие ошибки...
развивайся, парень.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031