Знайсці
09.01.2024 / 12:2813РусŁacБел

Качанава заявіла, што падстаў для незадавальнення ў Беларусі няма

Старшыня Савета Рэспублікі правяла сёння нараду з кіраўніцтвам і, канечне, не ўтрымалася, каб лішні раз не працытаваць Лукашэнку як мудрага правадыра.

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

«Вы ведаеце, што гэты год — Год якасці, таму на нарадзе, якая прайшла літаральна на мінулым тыдні, Аляксандр Рыгоравіч казаў (і я хачу трансляваць гэта вам): «Усё, што робіцца ў нашай краіне, усе мерапрыемствы, якія праводзяцца, — усё павінна быць эфектыўна і вынікова. Проста так, для птушачкі, нічога рабіць не трэба. Гэта няправільныя падыходы», — сказала яна (цытата паводле тэлеграм-канала Савета Рэспублікі).

Не абышлося без згадкі пра будучыя выбары.

«Электаральная кампанія — гэта калі ўсё крыху абвострана. Па-першае, людзі часцей звяртаюцца з прапановамі. Па-другое, тыя, хто настроены супраць Беларусі на знешнім контуры, будуць спрабаваць дыскрэдытаваць уладу … Але гэта ў іх не атрымаецца, бо ў нас няма падстаў у краіне, каб нехта быў чымсьці незадаволены», — упэўнены чацверты чалавек у краіне.

«Уся справа ў нас. Калі гэта добры доктар — то не будзе пытанняў. Калі добры будаўнік, якасць і тэрміны будаўніцтва — не будзе пытанняў. Калі добры прадавец — у яго купяць прадукцыю», — накідала прыкладаў Наталля Качанава.

Яна таксама звярнула ўвагу, што беларусы забяспечаныя прадуктамі. 

«Сёння мы гаворым аб якасці, аб тым, як зрабіць лепш, што ўдасканаліць, як жыццё нашых людзей зрабіць больш камфортным. Многія ў свеце ўсяго гэтага пазбаўлены зусім», — акрэсліла паралелі на карысць Беларусі экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Часам не да правіл. Качанава зрабіла першае ўкідванне на хакейным матчы, але па сваёй сістэме

«Божа, вось Аляксандр Рыгоравіч, ён мудры палітык, ён ужо такі аналітык». Качанава пахваліла дык пахваліла Лукашэнку

Качанава ўзялася за модныя трэнды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20
1
Беларус/адказаць/
09.01.2024
Аткуда гэтай расейке знаць цi есць у нас падставы для незадавальнення
0
мда?/адказаць/
09.01.2024
а она спокойно ходит в магазин за углом?
или нос за порог боится казать уже? 🤭

"Года 3 назад или 5 я вышел из своей резиденции в Минске неожиданно для своей охраны и пошёл в сторону цирка. Одернул службу охраны. Голос такой характерный: Сразу люди на остановке повернулись и узнали. Не успел дойти до цирка — уже за мной целая демонстрация. Люди удивлены — никто же демонстрации не объявлял. Порвали костюм. После этого больше пешком не хожу. В Беларуси люди цивилизованные, порвали костюм, но ведь не сняли." - это кто сказал?

а у Кочановой же костюм наверное особо дорогой
0
Санітар/адказаць/
10.01.2024
Качарыжкіна ўвесь час нясе нейкую лухту, ці есць у яе спраўка як у Бондаравай?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031