Знайсці
08.01.2024 / 21:152РусŁacБел

Плюсы і мінусы матэ

Гэты напой з Паўднёвай Амерыкі паступова заваяваў Еўропу. Па ацэнках навукоўцаў, матэ карыснейшы за зялёную гарбату. Але ёсць і мінусы.

Падуб (астраліст). Фота: Wikimedia Commons

Матэ, або парагвайскай гарбатай, называюць напой з высушанага лісця падуба (астраліста) парагвайскага, які шырока распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.

Ад іншых гарбат матэ адрозніваецца спосабам гатавання. Для правільнага запарвання матэ трэба, каб тэмпература вады была 70—85 градусаў. Для гэтага нават выпускаюцца спецыяльныя тэрмапоты, што награваюць ваду толькі да неабходнага дыяпазону тэмператур.

Аматары матэ таксама выкарыстоўваюць спецыяльны кубак (калебас — у гэтым слове націск на апошні склад) з гарбуза-гарлянкі (лагенарыі). Перад выкарыстаннем яе доўга і асцярожна «ажыўляюць», насычаючы каньяком. Для піцця выкарыстоўваюць зручныя саломінкі (бамбільі) з сіцечкам.

Кубак-калебас, саломінка-бамбілья, лісце астраліста. Фота Maria Gabriela Bertolini / Vecteezy

Па сваім смаку і водары матэ аддалена нагадвае зялёную гарбату. Але па хімічных уласцівасцях гэты напой дастаткова моцна адрозніваецца ад іншых тыпаў гарбаты. Матэ мае большае за зялёную гарбату антыаксідантнае ўздзеянне, бо, як сцвярджаюць хімікі, лічыцца чэмпіёнам па ўтрыманні хларагенавай кіслаты.

У той жа час у матэ, у адрозненне ад зялёнай гарбаты, утрымліваецца ў два разы менш кафеіну. Лісце астраліста не змяшчае кахеціну, што значна адрознівае яго поліфенольны профіль ад іншых гарбат.

Пра танізуючыя ўласцівасці матэ ведалі яшчэ старажытныя індзейцы. Акрамя гэтага, напой з астраліста садзейнічае павышэнню імунітэту, мае супрацьзапаленчае ўздзеянне, валодае антыгістаміннымі ўласцівасцямі, нармалізуе працу страўнікава-кішачнага тракту. Матэ рэкамендуюць піць для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Лічыцца, што гэтая гарбата дапамагае пазбавіцца ад лішняй вагі, бо паскарае абменныя працэсы і спальвае падскурны тлушч. Гэты напой таксама карысны для канцэнтрацыі ўвагі. У той жа час ён дзейнічае як лёгкі антыдэпрэсант, дапамагаючы пазбавіцца ад напружання.

Разам з гэтым спецыялісты заўважаюць, што матэ аказвае дадатковую нагрузку на сэрца, можа прывесці да тахікардыі і павысіць крывяны ціск. Частае ўжыванне напою з лісця падуба можа перасушыць скуру. Ад ужывання матэ лепш адмовіцца людзям з хваробамі нырак, цяжарным, дзецям да 10 гадоў, а таксама людзям, што маюць алергію на тэафілін.

Гэты напой супрацьпаказаны пры тэмпературы і прастудных захворваннях. І лепш яго піць праз 40—60 хвілін пасля ежы, бо пры ўжыванні на пусты страўнік матэ можа нашкодзіць стрававальнай сістэме.

На аснове матэ гатуюцца і халодныя напоі. Напрыклад, у Польшчы прадаецца піва-матэ. Яно гатуецца з лісця падуба, яблычнага соку, трысняговага цукру, хмелю. У Бразіліі на аснове камбінацыі настою астраліста, хмелю і сумесі соладаў таксама выпускаюць піва. На Кубе на аснове лісця падуба распрацавалі рэцэпт безалкагольнага напою Matreva, які сёння стаў папулярным у Маямі (ЗША).

Чытайце яшчэ:

Павесьце выкарыстаны пакецік гарбаты на батарэю. Эфект парадуе

Ці карысныя для сэрца моцная кава і гарбата

Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
08.01.2024
https://www.youtube.com/watch?v=gy5uNJj6vDs 
0
кантроль над/адказаць/
08.01.2024
У Хуліо Картпсара яго часта п'юць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031