Знайсці
08.01.2024 / 11:273РусŁacБел

Справу «Байпола» пачнуць разглядаць праз два тыдні. Упершыню могуць завочна вынесці смяротны прысуд

Пасяджэнне адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе.

Аляксандр Азараў

22 студзеня ў Беларусі завочна пачнуць разглядаць справу «Байпола», паведамляе Вярхоўны суд.

Судзіць збіраюцца цяперашніх і ранейшых удзельнікаў ініцыятывы былых сілавікоў «Байпол»: Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Алега Талерчыка. Справу расследавалі ў парадку спецвытворчасці.

Усіх фігурантаў абвінавачваюць у «распальванні сацыяльнай варожасці», «змове з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».

Найбольшую колькасць артыкулаў выставілі Аляксандру Азараву, адзін з іх можа пагражаць смяротным пакараннем, робіць выснову Радыё Свабода.

Паводле Вярхоўнага суда, дзейнасць аб’яднання, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, «вялася шляхам правядзення прапагандысцкай працы сярод пратэснай часткі насельніцтва і кансалідацыі гэтых асоб, выпрацоўкі мер ціску на сістэму дзяржаўнага кіравання, аказання фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння на прадстаўнікоў дзейнай улады праз размяшчэнне ў адкрытым доступе ў інтэрнэце іх асабістых звестак, а таксама звестак іх сямейнікаў, у тым ліку малалетніх і непаўналетніх дзяцей».

У наглядальніцкім ведамстве лічаць, што некаторыя ўдзельнікі «Байпола» распрацавалі «спецыяльную аперацыю Мабілізацыйны план «Перамога», а таксама «паўторна выступілі стваральнікамі і кіраўнікамі фармаванняў «Аб’яднаны пераходны кабінет« і «Паспалітае рушэнне«, пазней таксама прызнаных экстрэмісцкімі.

Чытайце таксама:

Як спартовец трапіў у АМАП, душыў пратэсты, але ўрэшце паставіў вышэй сумленне

Сёння апошні дзень працы камісіі па вяртанні. Чым сканчаліся гісторыі тых, хто звяртаўся туды

Церцель заявіў, што «Байпол» «поўнасцю фінансуецца СБУ»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
0
Янка/адказаць/
08.01.2024
Цікава, а разглядаць будуць адкрыта?
6
даведка /адказаць/
08.01.2024
В случае вынесения заочного смертного приговора важно не допустить, чтобы его исполнитель, наёмный киллер, запутался и перепутал руководителя ByPOL с BelPOL, дабы раньше времени не пострадал (пока) невиновный.))
1
Пытанне /адказаць/
08.01.2024
Чаму ByPOL за чатыры гады не стварыў трыбунал для лукашыстаў? Дзе прысуды лукашыстам? Адны толькі ролікі на ютубе і нуль рэальнай працы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031