Знайсці
30.12.2023 / 23:269РусŁacБел

«Я беларус, мы заўсёды размаўлялі па-руску». Арцём Мілеўскі паразважаў пра ўкраінскую мову і злавіў хейт

Былы футбаліст зборнай Украіны, які нарадзіўся ў Мінску, пасля рэабілітацыі ў бальніцы паступова вяртаецца ў публічную прастору. Перад Новым годам ён вырашыў правесці дабрачынны стрым, частку данатаў з якога паабяцаў перавесці на пратэзаванне вайскоўцаў.

Скрыншот стрыму

Падчас трансляцыі Мілеўскаму прыляталі розныя пытанні. Напрыклад, чаму ён не размаўляе па-ўкраінску.

«У нас не было ўкраінскай школы, мы заўсёды трэніраваліся, не было часу вучыць мову. Тым больш усе размаўлялі па-руску», — цытуе былога спартоўца ўкраінская «Трыбуна».

Пасля ён паспрабаваў развіць сваю думку, згадаўшы і сваё паходжанне.

«Не лічу, што гэта так важна цяпер — размаўляць на ўкраінскай мове. Трэба мець сваю нейкую пазіцыю. І шматлікія вайскоўцы, якія ваююць, — яны многія гавораць па-руску. Ніякай праблемы ў гэтым я ня бачу. І ўвогуле я — беларус, мы размаўлялі заўсёды на рускай. Таму не лічу, што гэта асабліва важна», — заявіў Мілеўскі.

Большасць каментароў пад артыкулам — гэта крытыка і абразы. Як Мілеўскага, так і беларусаў, якія не хочуць гаварыць на сваёй мове.

Таксама яго спыталі пра стан і цяперашнія адносіны да алкаголю. Футбаліст адказаў, што цяпер у яго бару няма, толькі чай і вадзічка.

Чытайце таксама:

«Яму паступалі прапановы з «Ліверпуля», Партугаліі». Як Мілеўскі змарнаваў сваю кар'еру

Украінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі, стан якога хваляваў заўзятараў, апублікаваў свае новыя фоты

«Набраў 10-12 кг, апух, заплыў». Былы футбаліст Арцём Мілеўскі пасля пачатку вайны ўпаў у дэпрэсію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
32
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
15
2
Янка/адказаць/
31.12.2023
Я не разумею людзей, якія лічаць сябе прагрэсіўнымі, але пасля 24.02.22 так і не зразумелі, навошта патрэбная нацыянальная мова. Табе ніхто не прымушае размаўляць, але дэманстратыўна падкрэсліваць свае грэблівае стаўленне да мовы як галоўнага сродка нацыянальнай самаідэнтыфткацыі і нават не спрабаваць вывучыць яе на ўзроўні, каб перакінуцца парай словаў - гэта сапраўдны паказальнік адсутнасці самасвядомасці. Да чаго гэта вядзе - мы бачым на прыкладзе мужчынскага насельніцтва Данбаса, якое ў выніку без падрыхтоўкі і без правоў было кінутае на мяса яшчэ да абвяшчэння пуцінскай мабілізацыі.
31.12.2023
Так ен заўседы быў дэбілам. Мне яшчэ было цікава і сьмешна як тут яго шкадавалі з-за запоя
2
Максим Дизайнер/адказаць/
01.01.2024
Бублик

Это вы про 95% итальянцев, даже не футболистов?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031