Знайсці
30.12.2023 / 13:094РусŁacБел

У навагоднюю ноч будзе адносна камфортна, а потым адразу рэзка пахаладае

Прагноз надвор'я на 31 снежня — 2 студзеня.

31 снежня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса з Заходняй Еўропы.

Уначы ў многіх раёнах пройдуць ападкі, днём пераважна на паўночна-ўсходняй палове мокры снег, дождж. На паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -2..+4°С, максімальная тэмпература днём 0..+6°С. У Мінску ўдзень чакаецца +2°С, увечары будзе -1°С.

У першы дзень новага года ў Беларусь паспрабуе прарвацца халоднае надвор'е са Скандынавіі. Пахаладае.

У навагоднюю ноч месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, дождж. На дарогах галалёдзіца. Днём месцамі слабая мяцеліца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0..-7°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях да -10, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах ноччу +1..+2°С, днём да +5°С. У Мінску ў навагоднюю ноч -1°С і пакуль без ападкаў, удзень -3°С, снег, увечары слупок тэрмометра апусціцца да -5°С.

2 студзеня пахаладае па ўсёй Беларусі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па поўдні з дажджом, ноччу месцамі моцны снег, мокры снег. Галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -5..-12°C, па паўночным усходзе да -15°C. У Мінску пад вечар будзе да -11°С, а 3 студзеня ўжо будзе -13°С.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на Новы год. Зусім абы-што

Якім надворʼе будзе ў Беларусі на Новы год 

У Бабруйску расце таполя, якая не скінула лісця на зіму ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
01.01.2024
якое камфортнае? а дзе казка? дзе снег?
0
есть в графском парке чёрный пруд.../адказаць/
01.01.2024
Ґ)эд., ну вы й нафоташопілі... нейкі злавесны фоташоп (
0
главней всего погода в доме/адказаць/
01.01.2024
нешта ў вас учора - https://nashaniva.com/333123 - называецца нейкае абы-што. а сёння "нейкае абы-што" называецца "адносна камфортна". у вас што - учора адзін настрой, а сёння іншы? у вас што - таксама біпалярачка? Оо
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031