Знайсці
29.12.2023 / 11:212РусŁacБел

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на Новы год. Зусім абы-што

Прагноз надвор'я на 30 снежня — 1 студзеня.

30 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дождж і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер днём парывісты, па паўднёвым захадзе месцамі моцны парывісты. Ноччу +1..+6°С, максімальная днём +3..+9°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

У Мінску днём +4..+6°С, дождж.

У нядзелю, 31 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер парывісты, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе моцны парывісты. Ноччу -2..+4°С, максімальная днём 0..+6°С. У Мінску +2°С, дождж.

1 студзеня чакаецца воблачнае, ноччу з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах снег, мокры снег, дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём месцамі парывісты.

Ноччу -5…+2°С, максімальная днём будзе знаходзіцца ў межах ад -4°С па поўначы да +5°С па поўдні краіны. У Мінску ўначы +1, удзень каля нуля, увечары -1°С.

Чытайце таксама:

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

У адным з мінскіх касцёлаў ёсць незвычайная ялінка. Яна вісіць у паветры

Як крэатыўна павіншаваць самых блізкіх людзей? Ідэі падарункаў на Новы год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Жвір/адказаць/
29.12.2023
Зюзя добры, Зюзя спагадлівы, Зюзя кепскага ня ўчыніць. Канец лістапада й пачатак сьнежня былі па-сапраўднаму клясычна-зімовымі, дык вось вам кампенсацыя... Прырода ж любіць балянс...
01.01.2024
муж сказаў учора, што снегу не будзе таму, што я сябе плохо вела... я!?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031