Знайсці
29.12.2023 / 12:5710РусŁacБел

У Мінску адкрылі Першы нацыянальны гандлёвы дом. На шопінг туды паехалі Лукашэнка з Качанавай

У гандлёвым цэнтры збіраюцца прадаваць толькі беларускія тавары. 

Фота: БелТА

Сярод прадпрыемстваў, якія выставілі там сваю прадукцыю, — Добрушскі фарфоравы завод, «Крышталь», «Маціолі», «Галантэя», «Пінскдрэў», мясакамбінаты.

Фота: БелТА

Знаходзіцца Першы нацыянальны гандлёвы дом на праспекце Незалежнасці, 134. Раней на гэтым месцы быў даўгабуд іранскай кампаніі «Магніт Мінска».

На адкрыццё прыехаў Аляксандр Лукашэнка разам з Наталляй Качанавай і дэлегацыяй іншых чыноўнікаў.

Фота: «Пул першага»

Побач з гандлёвым цэнтрам пабудаваны падземны пешаходны пераход.

«Мы ўпершыню ў краіне пабудавалі не адкрытым спосабам (не раскопвалі праспект). Мы зрабілі метадам тунэлю. Метрабуд зрабіў гэты тунэль. Цяпер у нас ужо адпрацаваныя тэхналогіі. Мы можам будаваць далей без спынення руху», — далажыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Фота: «Пул першага»

Лукашэнка ж даручыў дапрацаваць інтэр'ер, «каб людзям было зручна».

«Самае галоўнае — не марнаваць дурныя грошы».

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Чытайце таксама:

Зірніце, што будуюць на месцы старога лямпавага Чэрвеньскага рынку

Закрываецца «Карона» на Інстытуце культуры

У Мінску ў пятніцу адкрыецца яшчэ адзін дыскаўнтар. Прычым у тавараў будзе па дзве цаны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
45
Ха-ха
27
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
8
29.12.2023
РЛБ, тоже так думала, но расчет на россиян видимо, которые снимают квартиры в маяке, пойдут покупать туда всякие бел товары на подарки. Ну а с другой стороны кто в стране считает убытки когда дело касается «лукашенко сказал», налогоплательщики оплатят.
0
понятно/адказаць/
29.12.2023
Завалят все полки мерчем скотного двора лукашенко.
01.01.2024
Надо при случае сходить посмотреть. Надоело маде ин чайна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031