Знайсці
21.12.2023 / 21:203РусŁacБел

Ніводзін беларускі рэгіён не выканаў мэтавых паказчыкаў — Галоўчанка

Сітуацыя ў 11 раёнах Беларусі з насельніцтвам больш за 80 тыс. чалавек у 2023 годзе палепшылася, але да іх працы ўсё яшчэ шмат прэтэнзій, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, піша Office Life.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

У параўнанні з мінулым годам Мінэканомікі адзначае некаторыя станоўчыя тэндэнцыі ў буйных раёнах краіны. Напрыклад, ва ўсіх з іх, акрамя Полацкага раёна, вырасла прамысловая вытворчасць. Прычым, у трох — вышэй, чым у сярэднім па краіне. Такая ж сітуацыя ў сельскай гаспадарцы: усюды рост вытворчасці, а ў трох раёнах ён апярэджвае паказчык па краіне.

«Але да працы гэтых рэгіёнаў захоўваецца і шэраг прэтэнзій. Па выніках дзесяці месяцаў няма ніводнага рэгіёна, які выканаў бы ўсе мэтавыя паказчыкі», — заявіў Галоўчанка.

Асноўную частку прадугледжаных Праграмай развіцця рэгіёнаў паказчыкаў выканалі толькі Пінск, Лідскі і Салігорскі раёны. Усе астатнія — палову ці менш.

Горш за ўсё справа ідзе з інвестыцыямі. Па інвестыцыях у асноўны капітал планы выканалі толькі тры раёны, а ў многіх раёнах за год не заключылі ніводнай інвестыцыйнай дамовы.

Таксама Галоўчанка адзначыў, што ў многіх райцэнтрах не выконваюцца планы па будаўніцтве жылля, хоць яны, маўляў, забяспечаныя неабходным фінансаваннем.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў аб праблемах са збытам БНБК

Лукашэнка зноў раскрытыкаваў урад. За што на гэты раз?

Галоўчанка наведаў маскоўскую ВДНГ і сказаў, чаго там не хапае

Лукашэнка зноў узяўся за цэны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Максим /адказаць/
21.12.2023
Рома. Ты просто смешон.
0
Ганьба/адказаць/
21.12.2023
Патрабую растраляць чыноўнікаў-сабатажнікаў!
0
Паша/адказаць/
21.12.2023
Кепска працуеце, калабаранты. Народ не з вамі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031