Знайсці
28.12.2009 / 13:261РусŁacБел

Новая кніга Дзядзькі Рыгора

«Навошта» — новая кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, аздобленая здымкамі фатамастака Джона Кунстадтэра, пабачыла свет у Мінску.

«Навошта» — новая кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, аздобленая здымкамі фатамастака Джона Кунстадтэра, пабачыла свет у Мінску.

Рыгор Барадулін. Навошта: вершаказы. уклад. Алесь Камоцкі. Фотамастак Джон Кунстадтэр. — Мінск: Медысонт, 2009. — 162 с., 1000 ас.

Беларускія вершаказы, запачаткаваныя яшчэ Алесем Разанавым, — згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя словаспалучэнні, якія вядуць свой радавод ад пазачасовых трапнасцяў старазапаветных прарокаў, ад зачараванага трапяткасцю прыроды японскага хоку і ад сцюдзёнай вытанчанасці сярэднявечных афарызмаў.

Буслянкі, крыжы, бабулькі-сялянкі і сцэны з вясковага жыцця, знятыя амерыканскім фатографам Джонам Кунстадтэрам, — адно праваднікі ў свет сталай барадулінскай паэзіі, у высокачастотны мысленчы рэгістр, дзе замілаванне прыродай і светам рэчаў нябачна узносіцца ў замілаванне людствам.

Яшчэ:

Рыгор Барадулін

Вершасказы

***

Наступнае наступае на мазалі мінуламу.

***

Дарога расце ўсё жыццё.

***

Неахвотна старэе святло.

***

Хмары — неслухі неба.

***

Аўтары праекту выказваюць шчырую падзяку МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»» і кіраўніку Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай за дапамогу ў яго ажыццяўленні.

***

Джон Кунстадтэр працаваў намеснікам амбасадара ЗША у Беларусі ў 2000-2001 гг. Вялікі аматар фота, ён зрабіў цэлую калекцыю беларускіх фотаздымкаў, пабачыць якія можна на сайце www.radzimaphoto.com. Там жа можна даведацца пра аўтара падрабязней.

Лявон К, СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930