Знайсці
20.12.2023 / 08:173РусŁacБел

Улады пагражаюць Святлане Алексіевіч забраць яе мінскую кватэру

Пра тое, што сілавікі пагражаюць Святлане Алексіевіч забраць яе мінскую кватэру, якую яна купіла на грошы ад Нобелеўскай прэміі ў доме Чыжа па адрасе Старажоўская, 6 у Мінску, паведаміла Святлана Ціханоўская.

 

«Сусветна вядомая беларуская пісьменніца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ужо была вымушаная адправіцца ў выгнанне. Цяпер рэжым пагражае адабраць у яе мінскую кватэру ў якасці чарговага акту помсты. Тую самую кватэру, дзе еўрапейскія дыпламаты сабраліся, каб абараніць яе ў 2020 годзе», — напісала яна ў X. 

Святлана Алексіевіч пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўвайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады і зазнала ціск уладаў. Каб абараніць Алексіевіч ад ператрусу і затрымання, да яе ў кватэру прыехалі дыпламаты розных краін. У верасні 2020 года яна была выехала з Беларусі. Спачатку яна казала, што паехала ў Берлін на запрашэнне Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Але пасля каментавала, што вернецца дадому толькі пасля змены ўлады ў Беларусі.

Раней прапагандыст Рыгор Азаронак у размове з Пятром Пятроўскім прапанаваў забраць кватэру ў нобелеўскай лаўрэаткі.

«Вось ёсць у нас нобелеўка… Яна таксама сябра гэтай злачыннай арганізацыі. Чаму ў ейнай кватэры (а ўсе ведаюць, дзе ў яе кватэра)… — казаў Азаронак. Пятроўскі прапанаваў аддаць кватэру шматдзетным. «Вось! — пагадзіўся Азаронак. — На вайскова-патрыятычныя клубы, сілавікам трэба аддаць. Чаго мы саромеемся, я не разумею?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28
1
Факт /адказаць/
20.12.2023
Юры Чыж - лукашэнкаўскі алігарх, сябар Лукашэнкі.
22
Woodoo Cult /адказаць/
20.12.2023
Если в отношении "всемирно известной" Тихановская лишь преувеличивает, то "forced to exile" просто ложь. Сама уехала. Как и неоднократно раньше.
0
Реал/адказаць/
20.12.2023
Woodoo Cult , что, лукатроль, подгорает.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031