Знайсці
11.12.2023 / 16:5418РусŁacБел

Качанава: Моладзь яшчэ не раз пераканаецца: тое, што зроблена за 30 гадоў у краіне, — дарагога варта

Старшыня Савета Рэспублікі сёння наведала прадпрыемства «Гроднакаапфутра» і чарговы раз расказала, як добра жывецца ў Беларусі пры сённяшнім кіраўніцтве.

Фота: Савет Рэспублікі

«У цэлым у нас вельмі важны перыяд у жыцці краіны. Гэта зноў будуць намеры, зноў будуць спробы расхістаць краіну. На адных выбарах, на другіх выбарах — у спакоі не пакінуць. Занадта вялікія грошы сюды ўкладзены для таго, каб разгайдаць нашу краіну», — пераканана Наталля Качанава.

Яна ўпэўненая, што гэтага нельга дапусціць: «Калі мы будзем разумець, што за гэтым стаіць, то зробім усё, каб гэтага не дапусціць. Не будзем разумець — грош нам цана, таму што не захаваем сваю краіну, не захаваем яе ні для дзяцей, ні для ўнукаў, ні для праўнукаў».

Наталля Качанава лічыць, што моладзь яшчэ не раз пераканаецца, «тое, што зроблена за 30 гадоў у нашай краіне, — гэта дарагога варта».

«Таму наша задача — зрабіць усё, што ад нас залежыць, для таго, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне», — рэзюмуе спікер верхняй палаты парламента.

Чытайце таксама:

Качанава паабяцала не судзіць Лукашэнку

Качанава: Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а жыццё

Качанава пахваліла сілавікоў за адсутнасць скаргаў на іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9
0
Старшыня Савета Рэспублікі/адказаць/
12.12.2023
Паважаная рэдакцыя НН, колькі прасіць можна ці адпісвацца ад Вас? Няма ніякага старшыні, німа ніякага Савета тым больш рэспублікі. Ёсьць - калабарацыйная ўлада на чале з гаўляйтэрам, прызначаным з Крэмля і яго халуі. Калі па-просту пісаць, то так і пішыце, асоба якая выдае сябе за кіраўніка парламена, якога няма.
0
дуся/адказаць/
12.12.2023
Несумненна для яе і ёй падобных усё дорага каштуе. Нездарма яны народ абакралі і давялі да галечы.
0
Мора/адказаць/
12.12.2023
Моладзь, бляха, за***цца выпраўляць ўсё тое што вы даўбаграі нарабілі за 30 гадоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031