Знайсці
07.12.2023 / 13:515РусŁacБел

Засакрэчаная гісторыя. Што напалохала ўладу ў даўняй стэнаграме сесіі Вярхоўнага Савета БССР

У Нацыянальнай бібліятэцы знікла стэнаграма нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая прайшла 20 ліпеня 1994 года. Менавіта на ёй адбылася першая інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Навіну пра гэта і меркаванні, чаму такое магло адбыцца, выказаў на «Свабодзе» Сяргей Навумчык. 

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, 1994 год

Сакрэтная стэнаграма

Нядаўна атрымаў ад аднаго знаёмага паведамленне, што яму так і не ўдалося знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стэнаграму паседжанняў нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая адбылася 20 ліпеня 1994 году.

Гэта здзівіла, бо ў 2018-м я бачыў тую стэнаграму ў бібліятэчным каталогу. Цяпер жа стэнаграмы іншых сесіяў у адкрытым доступе засталіся, а вось гэтай — няма.

Хаця, здаецца, мусіла б быць наадварот: гэта стэнаграмы іншых сесій, якія часам цягнуліся месяцамі, маглі б быць недаступныя. А гэтую, нечарговую, якая прайшла за некалькі гадзін, варта было б аддрукаваць як мага большым накладам — каб хапіла для кожнага настаўніка гісторыі, кожнага ідэолага, не кажучы ўжо пра кожнага дзяржаўнага прапагандыста.

Бо якраз з гэтага дня — 20 ліпеня 1994-га — і вядуць прапагандысты і ідэолагі адлік сапраўднай (як яны сцвярджаюць) беларускай дзяржаўнасці — як у свой час са стрэлу «Аўроры» па Зімнім палацы адлічвалі «эру сацыялізму» ў СССР.

Менавіта на той самай нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета прынёс Аляксандр Лукашэнка прысягу ў якасці першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Уласна, для інаўгурацыі прэзідэнта сесія і збіралася.

Калі вы думаеце, што ўлады не пажадалі, каб чытачы ўбачылі, пад якім сцягам прыносіў Лукашэнка прысягу (пад бел-чырвона-белым) і які герб упрыгожваў вокладку Канстытуцыі, на якую Лукашэнка паклаў руку (Пагоня), памыляецеся. Стэнаграмы сесій выходзілі без фотаілюстрацый, там толькі тэкст.

Друкаваліся стэнаграмы, між іншым, накладам не большым за 500 асобнікаў, на звычайнай «газетнай» паперы, якая за тры дзесяцігоддзі пажаўцела і зрабілася крохкай.

Можна было б падумаць, што такі бясцэнны экзэмпляр вырашылі зберагчы для нашчадкаў і не выдаваць абы-каму, але тады б яго замянілі копіяй ці мікрафільмам.

Што ж магло не спадабацца ў стэнаграме сесіі, якая ішла ў жывой тэле– і радыётрансляцыі і якую слухалі і глядзелі, без перабольшвання, мільёны беларусаў? Чаму яе перамясцілі ў «спецхран»? 

Да чаго заклікаў Лукашэнка

Цалкам магчыма, што ідэолагі не жадаюць, каб былі апублікаваныя цытаты з прамовы Зянона Пазняка, які ў сваім выступе нагадаў Лукашэнку пра ягонае абяцанне змагацца з карупцыяй і выказаў надзею, што звязаныя з сумнеўнымі гешэфтамі асобы з атачэння былога прэм’ера Вячаслава Кебіча нарэшце будуць прыцягнутыя да адказнасці. Як вядома, адказнасці ніхто не панёс, а некаторыя персанажы з «антыкарупцыйнага» даклада Лукашэнкі занялі важныя пасады ў прэзідэнцкай адміністрацыі.

Здавалася б, справа даўняя, цікавая толькі для гісторыкаў, але нядаўні выступ аднаго з кіраўнікоў МУС з пагрозай «дайсці да кожнага» карупцыянера актуалізуе тэму: трыццаць гадоў «ідуць» і ўсё ніяк не могуць дайсці. Можа, ідуць не туды? Ці не там шукаюць?

Не выключана, што прычынай магло быць адно непажаданае імя. Пасля інаўгурацыі Лукашэнкі Вярхоўны Савет, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, зацвердзіў прапанаваных прэзідэнтам кіраўнікоў урада і ключавых міністраў.

Быў сярод іх і міністр унутраных спраў. На гэтую пасаду Лукашэнка вылучыў свайго былога паплечніка па «антыкарупцыйнай камісіі» палкоўніка Юрыя Захаранку — зразумела, з меркаванняў прафесіяналізму і высокіх маральных якасцяў.

Лёс Юрыя Захаранкі склаўся, як вядома, трагічна.

Нарэшце, прычынай можа быць і змест інаўгурацыйнай прамовы галоўнага героя сесіі. Пад той прамовай, здаецца, мог бы падпісацца кожны, хто ў той момант знаходзіўся ў Авальнай залі. І хіба кожны з мільёнаў беларусаў, якія слухалі яе праз трансляцыю.

Бо галоўнай тэмай інаўгурацыйнага выступу, яго ідэйным стрыжнем быў заклік да стану грамадства, які можна вызначыць даволі вялікім сэнсавым і сінанімічным шэрагам.

А менавіта: узаемная згода, кампраміс, цярпімасць, узаемаразуменне, талерантнасць, грамадзянскі мір.

У сённяшняй Беларусі з вуснаў Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў гэтыя словы практычна не гучаць.

Чытайце таксама:

Сергеенка пра «экстрэмісцкія кнігі»: Размова пра знішчэнне не ідзе

«Ну ты ж гісторык, распавядзі нам, што будзе далей». Як беларускія гісторыкі ператварылі піва ў каву

Наколькі добра вы памятаеце старажытную гісторыю Беларусі? ТЭСТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
44
0
гісторыю не схаваешь-час прыйдзе/адказаць/
07.12.2023
надо чтобы это фото увидело как можно больше ябацек...Может в мозгу извилины появятся.
07.12.2023
Саша знает, что его хотят судить и это его ободряет, мол терпимо.
 Другое дело, если бы ему белорусы посулили жуткий лютый скорый конец, от которого содрогнулись бы даже волосы на его хитрозачесаной бошке, тогда бы он чесал нервно свою репу однозначно.
0
познаньский мечтатель/адказаць/
09.12.2023
2020,хотелось бы видеть в клетке в тире и по всей стране провезти парня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031