Знайсці
05.12.2023 / 09:577РусŁacБел

Ціханоўская выступіла ў Ельскім універсітэце

Святлана Ціханоўская 4 снежня выступіла ў Ельскім універсітэце з дакладам «Беларусь, Украіна і будучыня Еўропы».

 Усе фота: Офіс Ціханоўскай

Ціханоўская таксама правяла гутарку з мясцовымі студэнтамі, мадэратарам якой стаў вядомы амерыканскі гісторык Цімаці Снайдар.

«Для мяне было гонарам выступіць у Ельскім універсітэце побач з Цімаці Снайдарам. Мы абмеркавалі гістарычную ролю Беларусі ў рэгіёне, яе еўрапейскія карані і будучыню ў Еўропе. Мне было прыемна бачыць на мерапрыемстве шмат беларусаў і ўкраінцаў. Разам мы пераможам!» — напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х.

 

6-7 снежня беларуская лідарка далучыцца да стратэгічнага дыялогу «Беларусь — ЗША», які пройдзе ў Вашынгтоне. У ім таксама прымуць удзел з беларускага боку прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Абʼяднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, праваабарончай арганізацыі «Вясна», цэнтра BEROC, Беларускага прэс-клуба, арганізацыі «ЕўраБеларусь», Рабочага Руху, Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (ABBA), Кіберпартызанаў, а таксама незалежных медыя.

Падчас стратэгічнага дыялогу будуць абмяркоўвацца пытанні правоў чалавека і шляхі вызвалення палітзняволеных, развіццё прыватнага сектара Беларусі, а таксама пагрозы суверэнітэту нашай краіны з боку Расіі. Асобным пунктам перамоваў значыцца абмеркаванне візавай і міграцыйнай праблематыкі для беларусаў.

Святлана Ціханоўская назвала стратэгічны дыялог у Вашынгтоне «новым узроўнем супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і ЗША».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Алек. Ру/адказаць/
05.12.2023
На імгненне у́явіу́ сабе сіняпалага на месцы Святланы. Фільм жахау́ з элементамі таннага аграгумару. А Святлана малаец!!!
1
Янка/адказаць/
05.12.2023
;)),Тым, што Yale Jackson School of Global Affairs належыць да шэрагу буйнейшых інстытутаў ЗША, які займаюцца акадэмічнымі даследваннямі і рыхтуюць будучую эліту ЗША ў сферы міжнародных зносінаў. І ў будучыні менавіта гэтыя людзі прымаюць рашэнні. Фармаванне сувязяў між заходнімі элітамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі стварае падмурак даўгатэрміновай заходняй падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі і супраціва ўплыву ўсходняй тыраніі на Беларусь. Дарэчы, заходняй ўвагі катастрафічна моцна не хапала для перамогі беларускай рэвалюцыі ўжо ў 2020. Калі не ствараць гэтых сувязяў, то беларускую эліту будуць рыхтаваць Крэмль і Россупрацоўніцтва. З адпаведнай арыентацыяй.
1
Янка/адказаць/
05.12.2023
Ясненька , Пытанні дэакупацыі Беларусі і дапамогі палку Каліноўскага падчас стратэгічнага дыялогу абмяркоўвацца ня будуць
Гэытя пытанні ўздымаюцца няспынна. Вы таксама можаце паўдзельнічаць у перакананні заходніх палітыкаў вылучыць падтрымку асобнаму падраздяленню ПКК ЗСУ з агульнага аб'ёма дапамогі Ўкраіне. З улікам таго, што аніякіх непасрэдных задач па вызваленню Беларусі ўкраінскае камандаванне ПКК у выглядзе ГУР МАУ Буданава (які сыпаў кампліменты Лукашэнку) зараз перад ПКК не ставіць і не дазваляе. Дарэчы, тая ж самая "Вольная Францыя" была нашмат больш аўтаномнай ад брытанскага камандавання і нават здейсняла асобныя аперацыі супраць калабарацыяністаў-вішыстаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031