Знайсці
30.11.2023 / 10:452РусŁacБел

Мільён імёнаў арыштаваных. З'явілася новая база звестак аб рэпрэсіях у Беларусі

Прэзентацыя праекта адбудзецца 1 снежня ва Уроцлаве. Усяго ў базе, «злітай» з МУС, імёны мільёна асуджаных з 1917-га па 1990-я гады.

Крыжы ў Курапатах — месцы масавых расстрэлаў пад Мінскам

Каардынатарка праекта ад ініцыятывы ByProsvet Яніна (імя змененае дзеля бяспекі. — РС) у размове са Свабодай расказала, што база асуджаных была «злітая» з МУС Беларусі.

«База пачынаецца з 1917 года — гэты перыяд называюць «чырвоным тэрорам». І змяшчае звесткі да 1990-х: там і 1930-я гады, і пасляваенныя. І мы — ініцыятыва ByProsvet разам з BelPol — апрацоўваем гэтую базу. Там каля мільёна запісаў. Праўда, у базе не толькі рэпрэсаваныя, там усе асуджаныя. Нам вельмі важна вылучыць з гэтай базы менавіта рэпрэсаваных. Гэта могуць быць прысуды з найвышэйшай мерай пакарання, вялікія тэрміны з накіраваннем у папраўча-працоўныя лагеры.

Мы цяпер працуем непасрэдна над першым этапам, так званым «чырвоным тэрорам» — з 1917-га па 1923 год. Зрабілі аналіз гэтых даных і падрыхтавалі графікі, па якіх вельмі добра відаць, у якія гады былі ўспышкі гэтых рэпрэсій, калі было больш расстрэлаў. І на падставе гэтага аналізу, графікаў даследчыкі будуць працаваць далей», — расказвае Яніна.

Усяго падчас «чырвонага тэрору» з 1917-га па 1923 год, паводле гэтай базы, было асуджана 3306 чалавек. У 1917 годзе трое былі расстраляныя, адзін чалавек атрымаў 8 гадоў лагера, усяго ў лагеры было накіравана 35 чалавек. У 1989 годзе 9 чалавек з асуджаных у 1917 годзе рэабілітавалі. Але, магчыма, гэта недакладныя лічбы, кажа Яніна.

Зараз працуюць у асноўным праграмісты, каб аўтаматызаваць гэты працэс, тлумачыць прадстаўніца ініцыятывы ByProsvet.

«Бо мануальна, уручную, гэта вельмі цяжка зрабіць. У базе мільён запісаў — можна патануць у такім моры. Гэта не поўная, падрабязная інфармацыя, гэта не справы з КДБ, а проста запісы кшталту: прозвішча, імя; калі рэпрэсаваны; назва органу, які рэпрэсаваў. У базе не толькі беларусы, але і расейцы, палякі. Мы хочам здабыць інфармацыю пра ўсіх гэтых людзей», — кажа Яніна.

У Беларусі дагэтуль няма поўнай базы рэпрэсаваных

Да аналізу і вывучэння базы далучыўся даследчык сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігар Станкевіч. Ён кажа, што ў базе звестак няшмат: прозвішча, дата нараджэння, месца, дзе яны жылі. І яшчэ апісанне крымінальных артыкулаў, паводле якіх людзей асудзілі. Таксама пазначана, ці быў чалавек рэабілітаваны.

«Таму ўсё адно трэба лезці ў гэтую базу ручкамі і праглядаць кожны запіс. Не ведаю, ці магчыма гэта алгарытмізаваць.

Наступным крокам, думаю, гэтыя базы трэба будзе супаставіць з тымі, якія ўжо апублікаваныя. Але трэба разумець, што не ўсе базы поўныя. Наколькі я ведаю, у «Картатэцы Сталіна» ўсяго 60 тысяч імёнаў. Гэта толькі траціна ад таго, што ёсць у Нацыянальным архіве і чвэрць ад колькасці, названай калісьці КДБ — 235 тысяч спраў асуджаных паводле крымінальных артыкулаў», — тлумачыць Ігар Станкевіч.

Але гэта яшчэ не ўсё, удакладняе даследчык, бо няма ў гэтых базах раскулачаных, сасланых — яны не траплялі пад крымінальныя артыкулы, іх судзілі паводле адміністрацыйных працэдур альбо запісвалі толькі ў «амбарных» кнігах, куды чалавека саслалі.

Новыя імёны рэпрэсаваных

Ігар Станкевіч выказаў спадзеў, што будуць адкрытыя новыя імёны. Даследчык заўважыў, што вялікая колькасць прысудаў прыпадае на пасляваенны перыяд. Большасць гэтых людзей не былі рэабілітаваныя, таму іх няма ў іншых базах.

«Ёсць спадзеў, што з'явяцца новыя імёны рэпрэсаваных. Я правяраў некалькі імёнаў — іх няма ў іншых адкрытых базах. Ёсць шанец, што тыя адкрытыя базы, якія ўжо існуюць, можна дапоўніць.

Агульнанацыянальнага спісу, апроч таго, што ў Нацыянальным архіве («База неабгрунтавана рэпрэсаваных жыхароў Беларусі«, якую ў 2018 годзе незаконна схавалі), няма. Магчыма, найбольш поўныя спісы ёсць у КДБ», — мяркуе Ігар Станкевіч.

Асноўная мэта — зрабіць гэту інфармацыю публічнай, адкрытай для ўсіх, лічыць каардынатарка праекту ByProsvet Яніна.

«Мы працуем дзеля таго, каб зрабіць праект, сайт, падобны да расейскага «Мемарыяла, дзе апублікуем спісы і расстраляных, і рэпрэсаваных, зробім нейкую мапу, дзе ажыццяўляліся гэтыя расстрэлы, рэпрэсіі.

У нас даволі маленькая каманда. Будзем радыя, калі хтосьці захоча далучыцца», — запрашае ахвотных дапамагчы каардынатарка праекту ByProsvet.

Яніна кажа, што па ўсіх пытаннях і прапановах можна звярнуцца праз тэлеграм-бот @by_prosvet_feedback_bot.

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
10
0
Должны знать все и всех/адказаць/
30.11.2023
Надо составлять такую же базу репрессированных беларусов с 1994 года по настоящее время. И, как только лукашенку вынесуут, сразу делать публичной, кто согласен, то можно опубличивать и теперь
0
Рамен/адказаць/
30.11.2023
Время прошло. Но идея бороться именно со своим народом - осталась, и к сожалению только расцветает.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930