Знайсці
27.11.2023 / 19:266РусŁacБел

Асцярожна! Ворагі пішуць людзям пад выглядам журналістаў «Нашай Нівы»

Вядома пра некалькі выпадкаў за апошні час, калі людзям пісалі пад выглядам журналістаў «Нашай Нівы» з ананімных ці фэйкавых акаўнтаў.

У некаторых людзей так спрабавалі выпытаць інфармацыю, у тым ліку аб грамадскай дзейнасці і знаёмых. Сярод іншых, пад выглядам журналіста «Нашай Нівы» пісалі знаёмым хлопца спартоўкі Крысціны Ціманоўскай. Пра іншыя выпадкі мы паведаміць не можам з меркаванняў бяспекі людзей.

Хто стаіць за гэтымі паведамленнямі, нам невядома. Заўважым, што хлопца Ціманоўскай раней ачарнялі лукашысцкія каналы.

Будзьце ўважлівыя. Каб упэўніцца, што вам піша наш рэпарцёр, можаце звярнуцца ў рэдакцыйны акаўнт «Нашай Нівы» @nn_editor ці на пошту [email protected]. Але майце на ўвазе, што нашы рэдакцыйныя кантакты — толькі такія, а не якія іншыя. Звярайце палітарна, ці вам пішуць з сапраўдных акаўнтаў «НН», ці не.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
18
28.11.2023
веселые истории в журнале Ералаш))
1
Футбіч/адказаць/
29.11.2023
Сымон, недасекаў сап'ецца, вось пабачыце...
15.12.2023
A ad imja Lukasenki ni pishuc ? Skada ! Voragi pragljadzeli......Ni razumeiu tolki=Jaki *IM* sens kalamucic vadu ?......Neuzo -GETA ni skonczyca ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031