Знайсці
11.11.2023 / 17:3011РусŁacБел

Пугачова: Грошы мае лічыце? Смешна назіраць за купкай ашалелых зайздроснікаў

Спявачка Ала Пугачова рэзка выказалася ў сацсетках. Яе словы, найхутчэй, былі адказам на абмеркаванне яе кароткага візіту ў Расію ў лістападзе. Розныя каналы выказвалі здагадкі, што яна вярнулася, ці то каб даць канцэрты, ці то каб паспрабаваць зняць статус «іншагента» з мужа Максіма Галкіна. 

Фота: інстаграм Пугачовай

«Смешна і сумна назіраць за купкай ашалелых недаасобаў, зайздроснікаў і паклёпнікаў.

Вы такія пацешныя! Дарэчы, менавіта вас я назвала рабамі і халопамі, народ жа ў дадзеным выпадку ні пры чым, ён закладнік цяперашняй сітуацыі. Я люблю яго і шкадую, а вы сваімі хамскімі выказваннямі ў мой адрас, абсурднымі выдумкамі і нахабнай хлуснёй спрабуеце адштурхнуць ад мяне людзей, для якіх я ўсё жыццё жыла і спявала, ахвяравала сваім здароўем і асабістым жыццём.

Не атрымаецца гэта ў вас, як бы вы ні стараліся. Так што не марнуйце сілы свае і сродкі на дарэмныя спробы знішчыць мяне ці абясцэніць маё жыццё і творчасць. Мая шматмільённая армія прыхільнікаў мне не здрадзіць!» — напісала Пугачова ў інстаграме.

«Грошы мае лічыце? Так, я шчыравала, я іх зарабляла ў адрозненне ад тых, хто прагуляў і прапіў сваю зорную гадзіну і бяздоказна заяўляе, што ім перакрыла кісларод Ала Пугачова. Як зручна, ці не праўда?

Ды і не ў грошах шчасце. Свабода — гэта галоўнае багацце. І я яе ў сабе берагу, гэтым жыву і паспрабую дажыць да перамогі святла над цемрай, перамогі дабра над злом, перамогі праўды над паклёпам», — заявіла артыстка.

Летась увосень Пугачова з сям'ёй выехала з Расіі, але пару разоў ненадоўга наведвала краіну (напрыклад, на пахаванне свайго сябра, дызайнера яе сцэнічных касцюмаў, мадэльера Валянціна Юдашкіна). Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага артыстка папрасіла дадаць яе ў шэрагі «іншагентаў» услед за мужам.

Чытайце таксама:

Гомельскія прапагандысты пазлараднічалі з нагоды вайны ў Ізраілі

На Алу Пугачову падалі ў суд з-за даўгоў. Але сума проста смешная

Максім Галкін распавёў, што ўлады Казахстана «на дзяржаўным узроўні» забаранілі яго канцэрты ў краіне

Ала Пугачова прыляцела ў Маскву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9
3
Freedom/адказаць/
11.11.2023
She is a world-class personality
9
Да, я завидую.и буду завидовать пугачихе/адказаць/
12.11.2023
Эта бездарность продала Родину за американских туристов! Пивица никакая, ещё что-то смеет плести. Народ ясно тебе сказал "Пошла вон со сцены"
12.11.2023
хамса, я скорее не о более молодых пионерах вроде Сплина, а о матерых бобрах вроде кинчева, ссукачева да прочих шагриных с бутусовыми, о поколении "кочегарки". Из того поколения нормальными оказались только Макаревич с БГ да "Юрой-музыкантом" Шевчуком, плюс из чуть более поздних Макс Покровский да наверное Кортнев, сорян если забыл кого, думаю есть еще. А из молодых многие оказались более стоящими людьми, чем хваленое старичье. 
ЗЫ. Кстати, считаю, что руский рок как музыка по сравнению с матерым западным - очень слабенький и перехваленый, тянул только фальшивенькими как оказалось текстиками.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031