Знайсці
01.11.2023 / 16:443РусŁacБел

Выручка сеткі «Санта» вырасла ў 1,5 разу, але кампанія нясе страты

Выручка ТАА «Санта Рытэйл», якое кіруе сеткай «Санта», вырасла па выніках дзевяці месяцаў у 1,5 разу. Яна склала 1,545 млрд рублёў, вынікае з дакументаў, размешчаных на Адзіным партале фінансавага рынку, заўважыў Reform.by.

Фота: santa.by

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі павялічыўся пры гэтым на 56,1%, да 1,186 млрд рублёў, і ў выніку «Санта Рытэйл» атрымала страты ад бягучай дзейнасці ў памеры 42,2 млн рублёў.

У мінулым годзе дзевяць месяцаў года сетка скончыла з прыбыткам ад бягучай дзейнасці амаль у 47 млн рублёў.

У выніку сетка зафіксавала чыстыя страты па выніках трох кварталаў у 55,5 млн рублёў супраць чыстага прыбытку ў 32,08 млн рублёў за аналагічны перыяд мінулага года.

Рост выручкі адбыўся ў тым ліку на фоне пераходу да «Санты» крам сеткі «Віталюр». Яны былі перададзеныя ў кіраванне «Санта Рытэйл» у пачатку гэтага года.

Чытайце таксама:

«Е-дастаўка» на сваім сайце абвяргае, што ў іх самыя нізкія цэны

БСБ Банк судзіцца з «Віталюрам» за даўгі

Прадстаўнікі сеткі «Санта» расказалі, што будзе з крамамі «Віталюр»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
1
Эканаміст/адказаць/
01.11.2023
Саня сваім калгасна-дураватым рэгуляваннем цэн загнаў рытэйл у страты. Віталюр - тыповы прадстаўнік рознічнага гандлю па фін паказчыках. Не могуць крамы выжыць пры такім жорсткім абмежаванні рознічнай нацэнкі.
0
даведка /адказаць/
02.11.2023
Проблема в том, что в магазинах сети «Санта Ритейл» неадекватные цены на всё, кроме рыбной продукции.
0
Народныя санкцыі/адказаць/
02.11.2023
Кажыце знакомым, каб у санце рублеўскам, еўраопце нічога не куплялі, там увесь прыбытак пойдзе лукашыстам, а калі купляць у іншых крамах - пойдуць толькі падаткі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031