Знайсці
26.10.2023 / 13:273РусŁacБел

Яўген Ройзман таксама адмовіўся вылучацца на прэзідэнцкія выбары ў Расіі як адзіны кандыдат апазіцыі

Раней ад удзелу ў выбарах адмовіўся былы галоўны рэдактар «Новай газеты», нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў.

Яўген Ройзман, былы мэр чацвёртага па велічыні горада Расіі — Екацярынбурга, адзін з самых прыкметных і харызматычных апазіцыйных дзеячаў Расіі. У маі 2023 года яго судзілі за «дыскрэдытацыю вайскоўцаў». Санкцыя артыкула прадугледжвала да пяці гадоў турмы, але ў выніку яго аштрафавалі на 260 000 рублёў (3250 даляраў). Фота: Vladimir Podoksyonov / AP

Былы мэр Екацярынбурга Яўген Ройзман адмовіўся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі, піша The Moscow Times.

«Мяне пытаюцца, ці збіраюся я ісці на прэзідэнцкія выбары ў 2024 годзе. Адказваю: я хачу быць прыватнай асобай, рабіць тое, што я ўмею, і тое, што я люблю, жыць у сваёй краіне і не мець нічога агульнага з гэтай уладай», — перадаў словы Ройзмана экс-галоўрэд «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

Раней ад удзелу ў выбарах адмовіўся лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і экс-галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў. «Гэта дзіўныя ідэі, якія не маюць пад сабой ні найменшай асновы. Не зацікаўлены», — сказаў Муратаў The Moscow Times.

Раней палітык Аляксей Навальны ўключыў Ройзмана і Муратава ў спіс магчымых адзіных кандыдатаў ад апазіцыі. Пры гэтым Навальны адзначыў, што асабіста падтрымаў бы ў такой якасці абодвух, і прапанаваў усім, хто знаходзіцца ў апазіцыі да дзейнай расійскай улады, прайсці складзенае ім апытанне.

Таксама ў спісе магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі адмовіўся Венядзіктаў, Ксенія Сабчак, заснавальнік партыі «Яблоко» Рыгор Яўлінскі і лідары парламенцкіх партый, якія не заяўлялі аб адмове ад удзелу ў выбарах — Генадзь Зюганаў (КПРФ), Леанід Слуцкі (ЛДПР) і Аляксей Нячаеў («Новыя людзі»).

Заснавальнік «Яблока» Рыгор Яўлінскі заявіў, што разгледзіць магчымасць вылучэння кандыдатам у выпадку, калі за яго вылучэнне будзе сабрана не менш за 10 млн подпісаў. Пазней ён наведаў Крэмль адразу пасля сустрэчы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прадстаўнікамі рэлігійных аб'яднанняў, паведаміў журналіст крамлёўскага пула ад «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

У Крамлі дапускаюць удзел кандыдата ад ліберальных сіл у будучых прэзідэнцкіх выбарах, сказалі «Ведомостям» чатыры крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць у сакавіку 2024 года. Пуцін, які кіруе Расіяй фактычна 23 гады, афіцыйна не заяўляў пра ўдзел у выбарах, але ягоны ўдзел відавочны. 

***

Яўген Ройзман быў мэрам Екацярынбурга з 2013 па 2018 год. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ён не стаў пакідаць краіну, пры гэтым выступаў супраць баявых дзеянняў і рэзка крытыкаваў расійскія ўлады.

У жніўні 2022 года супраць яго была заведзена крымінальная справа. Нагодай стаў выступ у YouTube ў ліпені, у якім Ройзман выказваўся пра вайну ва Украіне. Згодна з абвінаваўчым заключэннем, Ройзман «дыскрэдытаваў» расійскую армію сярод іншага тым, што назваў «спецаперацыю» ва Украіне вайной, а сімвал Z — «зігай».

Абіраючы меру стрымання, суд не стаў адпраўляць яго ў СІЗА, а забараніў толькі пэўныя дзеянні: наведваць публічныя мерапрыемствы і карыстацца інтэрнэтам.

Санкцыя артыкула прадугледжвала да пяці гадоў калоніі, але ў выніку Ройзмана аштрафавалі на 260 тысяч расійскіх рублёў (3250 даляраў).

Чытайце таксама:

Муратаў і Ройзман — так; Венядзіктаў, Зюганаў, Сабчак, Яўлінскі — не. Навальны адказаў на пытанне пра адзінага кандыдата ад апазіцыі

«Гэта дзіўныя ідэі». Нобелеўскі лаўрэат Муратаў адмовіўся ісці на прэзідэнцкія выбары ў Расіі

Экс-мэра Екацярынбурга Ройзмана аштрафавалі па справе дыскрэдытацыі арміі. Санкцыя прадугледжвала да пяці гадоў турмы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3
3
Улад/адказаць/
26.10.2023
Вылучэнне Яўгена Ройзмана было б памылкай. Нават пры тым, што гэта разумны і прыстойны чалавек. Яго кандыдатура была б на карысць пуцінскай мафіі.
1
беларуска/адказаць/
26.10.2023
Улад, ды якая розьніца, няхай што хочуць робяць у сваёй эрэфіі
1
Багдан/адказаць/
26.10.2023
Краіна сцыкуноў. Нават сярод нобелеўскіх лаўрэатаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031